Вы тут

Кіно пра Вялікую Айчынную: глядзець і абмяркоўваць з кінакрытыкамі


У якасці эфектнага дапаўнення да свайго выставачнага праекта «Алфавіт вайны», дзе мастакі з Беларусі, Украіны і Расіі выказваюцца пра Другую сусветную, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў плануе правесці шэраг адмысловых кінапаказаў. Кожны месяц на Някрасава, 3 можна будзе паглядзець адзін з найвыбітнейшых беларускіх фільмаў пра вайну і абмеркаваць яго з кінакрытыкам. Усяго ў праграме чатыры карціны, а першае мерапрыемства адбудзецца ўжо сёння, 17 чэрвеня.


SRF/MOSFILM

Тое, за што наша кінастудыя атрымала крыўдную мянушку «Партызанфільм», у той жа час з’яўляецца яе гонарам: у Беларусі быў створаны цэлы шэраг выбітных стужак на тэму Другой сусветнай вайны (хоць працэнт няўдалых работ на гэтую тэму сапраўды значна большы). Арганізатары падабралі фільмы рэжысёраў-шасцідзясятнікаў, што транслююць іх асабісты погляд на Вялікую Айчынную, калі яны былі яшчэ дзецьмі.

Цыкл з чатырох сустрэч пачнецца з карціны Віктара Турава «Цераз могілкі» — адну з сотні найлепшых у прапанаванай тэме па версіі UNESCO. 17 ліпеня будзе паказана мудрагеліста расказаная гісторыя пра мінскае падполле — недаацэнены шэдэўр «Усходні калідор» Валянціна Вінаградава. Працягне серыю яшчэ адна работа Віктара Турава «Сыны сыходзяць у бой», што прыходзіцца на 7 жніўня, а завершыць — непераўзыдзены твор Элема Клімава «Ідзі і глядзі» (дата паказу пакуль не прызначана).

Мадэратарамі, з якімі плануюцца дыскусіі, стануць кінакрытыкі Дар’я Амяльковіч, Максім Карпіцкі, Тарас Тарналіцкі і я, Ірэна Кацяловіч — па адным на кожную сустрэчу.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».