Вы тут

Пацыенты з COVID-19 будуць атрымлiваць бясплатныя лекi


Iнфекцыя COVID-19 унесена ў пералiк захворванняў, якiя даюць права на бясплатнае забеспячэнне лекамi. У прыватнасцi, гэта датычыцца пацыентаў, якiя маюць лёгкiя i сярэдняцяжкiя формы захворвання, у тым лiку няцяжкiя пнеўманii, i лечацца дома.


Адпаведная пастанова Савета Мiнiстраў дапоўнена пазiцыяй «Iнфекцыя, выклiканая каранавiрусам COVID-19».

Як нагадалi ў Мiнiстэрстве аховы здароўя, цяпер частка пацыентаў з iнфекцыяй COVID-19 атрымлiвае лячэнне дома. Найперш гэта хворыя з лёгкiмi i сярэдняцяжкiмi формамi захворвання, у тым лiку няцяжкiмi пнеўманiямi. Для больш эфектыўнага iх лячэння вызначаны пералiк антыбактэрыяльных лекавых сродкаў, якiя могуць быць прызначаны падчас лячэння дома.

Закупацца такiя прэпараты будуць за кошт мясцовых бюджэтаў. У спiс увайшлi парацэтамол 500 мг, таблеткi; азiтрамiцын 500 мг i 250 мг, таблеткi, капсулы; амаксiцылiн/клавуланавая кiслата 875/125 мг, таблеткi; кларытрамiцын 500 мг, таблеткi; цэфураксiм аксэцiл 500 мг, таблеткi; левафлаксацын 750 мг, таблеткi.

У мiнiстэрстве канстатуюць, што ў краiне добра сябе зарэкамендавала такая форма работы з пацыентамi, якiя хварэюць на iнфекцыйныя хваробы — напрыклад, туберкулёз, вiрусны гепатыт, ВIЧ, — як кантраляванае лячэнне ў амбулаторных умовах. Яна прадугледжвае прыём прэпаратаў пад кантролем медыцынскага работнiка (напрыклад, хворы можа здымаць прыём лекаў на смартфон i дасылаць медыку).

Прыняцце згаданай пастановы дазволiць арганiзаваць кантраляванае лячэнне пацыентаў з каранавiруснай iнфекцыяй дома. Мiнiстэрства аховы здароўя даручыла кiраўнiкам устаноў аховы здароўя прыняць меры па арганiзацыi такога лячэння.

Па звестках на 17 чэрвеня, у Беларусi зарэгiстравана 56 032 чалавекi са станоўчым тэстам на COVID-19. Паправiлiся i выпiсаны 32 735 пацыентаў, 324 чалавекi памерла. Усяго праведзена 778 935 тэстаў. За апошнiя суткi прырост склаў 663 iнфiцыраваныя, 1462 пацыенты выпiсаны, шэсць чалавек памерла. Праведзена 18 386 тэстаў.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: poland2day.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».