Вы тут

Банкi абвясцiлi крэдытныя канiкулы больш чым шасці тысячам клiентаў


Усе мы, людзi, маем патрэбу ў разуменнi i дапамозе. Менавiта такую выснову зрабiла Асацыяцыя беларускiх банкаў пасля аналiзу мер, якiя робяцца крэдытна-фiнансавымi ўстановамi краiны па падтрымцы насельнiцтва i рэальнага сектара эканомiкi дзеля мiнiмiзацыi негатыўных наступстваў, якiя ўзнiклi ў вынiку складанай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi.


Як адзначыў прэс-сакратар асацыяцыi Павел Сiманаў, банкi працягваюць работу па крэдытаваннi эканомiкi i развiццi iнвестыцыйных праектаў, аказваюць насельнiцтву крэдытную падтрымку. Пры гэтым рэалiзуецца комплекс мер, скiраваных на часовае знiжэнне пазыковай нагрузкi клiентаў — прадпрыемстваў i грамадзян, якiя апынулiся ў складаным фiнансавым становiшчы ў сувязi з наступствамi пандэмii. Гэта забеспячэнне адтэрмiноўкi пагашэння асноўнага доўгу i выплаты працэнтаў; прыпыненне налiчэння працэнтаў; змяненне тэрмiнаў пагашэння крэдыту; неспагнання працэнтаў за несвоечасовае пагашэнне запазычанасцi; рэфiнансаванне крэдытаў на больш працяглы тэрмiн; для прадпрыемстваў-экспарцёраў — перавод крэдытнай запазычанасцi з замежнай валюты ў беларускiя рублi.

Усяго сёлета ў сакавiку—маi банкi далi крэдытныя канiкулы больш чым шасці тысячам клiентаў на суму каля двух мiльярдаў рублёў. З iх каля 2,8 тысячы — гэта юрыдычныя асобы, 3,3 тысячы — фiзiчныя. Так, толькi найбуйнейшы банк краiны — Беларусбанк — задаволiў каля 90 працэнтаў просьбаў клiентаў са сферы малога i сярэдняга бiзнесу аб рэструктурызацыi i растэрмiноўцы крэдытаў.

Комплекс мер, якi прымаецца банкамi з мэтай аказання дапамогi суб'ектам гаспадарання i грамадзянам, вельмi шырокi. Акрамя памяншэння пазыковай нагрузкi, гэта знiжэнне тарыфаў i бясплатныя пакеты паслуг да льготных праектаў са службамi дастаўкi, транспартнымi кампанiямi i iншымi сэрвiсамi. Пры гэтым асаблiвая ўвага ўдзяляецца найбольш пацярпелым галiнам — турыстычнай, пасажырскiм перавозкам, грамадскаму харчаванню. Напрыклад, БНБ-банк бясплатна абслугоўвае прадпрыемствы са сфер турыстычных паслуг i пасажырскiх перавозак, БСБ-банк распрацаваў бясплатны пакет паслуг «Мы разам!» для прадпрыемстваў грамадскага харчавання, МТБанк прапануе новым клiентам разлiкова-касавае абслугоўванне са знiжкай 90 працэнтаў.

«Банкi i ў далейшым будуць прымаць усе неабходныя меры для падтрымання рэальнага сектара эканомiкi i грамадзян i змяншэння для iх неспрыяльных наступстваў, выклiканых пандэмiяй, — адзначыла выканаўца абавязкаў старшынi Асацыяцыi беларускiх банкаў Ганна Кавалёва. — Крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi гатовыя нарошчваць аб'ёмы падтрымкi, але пры гэтым чакаюць павелiчэння актыўнасцi самiх клiентаў, якiя часта, маючы праблемы з пагашэннем крэдыту, нясвоечасова звяртаюцца ў банкi з адпаведным запытам. Акрамя таго, для мiнiмiзацыi iмавернасцi адмовы ў крэдытных канiкулах неабходна правiльна падрыхтаваць i прадставiць у банк пакет дакументаў, якi пацвярджае складанае фiнансавае становiшча».

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: s-english.ru

Загаловак у газеце: Не караць, а падтрымаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Кожны дзень тут, як і ў звычайнай школе, праходзіць па раскладзе.

Грамадства

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

Як валанцёрскі рух падтрымлівае чатырохлапых «сяброў».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам трэба звярнуць увагу на знакі, якія пасылае лёс.