Вы тут

Віцэ-спікер Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка правёў першы стрым у сацсетках


Магчымасць задаць пытанне анлайн і адразу атрымаць на яго адказ — безумоўна, нешта новае ў рабоце сенатараў, іншая форма камунікацыі, вельмі запатрабаваная маладым пакаленнем. Віцэ-спікер Савета Рэспублікі Анатоль ІСАЧАНКА правёў першы стрым у сацсетках і абяцае, што гэта толькі пачатак.


Не так даўно ў сенатара з'явілася асабістая старонка ў сацыяльных сетках, якая вельмі актыўна папаўняецца новымі матэрыяламі і фотаздымкамі. На гэтым тыдні намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па Мэтах устойлівага развіцця адказваў на пытанні карыстальнікаў Facebook і Іnstagram. Яны цікавіліся, чаму ён зарэгістраваўся ў сацсетках, ці выніковая работа са зваротамі грамадзян і іншымі пытаннямі. Анатоль Ісачанка адказаў, што такая форма зносін з людзьмі запатрабаваная маладзёжнай часткай аўдыторыі. Што датычыцца зваротнай сувязі, прывёў прыклады вырашэння пытанняў заяўнікаў, як кажуць, па гарачых слядах. На нядаўняй прамой лініі да віцэ-спікера звярнуўся мужчына з Касцюковіч Магілёўскай вобласці, які расказаў, што патрабуе лячэння, але працэс ідзе марудна. Пасля ўмяшальніцтва Савета Рэспублікі мужчыну аказалі неабходную дапамогу. Як і заяўніцы са Слуцка, якая скардзілася на цяжкасці з працаўладкаваннем — жанчыне падказалі ўсе варыянты з вырашэннем гэтага пытання. Неабходныя тлумачэнні і дапамога ў межах закона была аказана дзяўчыне-сіраце, за якую хадатайнічала цётка на адной з прамых ліній. І гэта толькі вяршыня айсберга ў вырашэнні пытанняў грамадзян. Ніводзін зварот у Савет Рэспублікі не застаецца без увагі, растлумачыў карыстальнікам сацсетак віцэ-спікер.

— Сёння правёў свой першы стрым. Пастараўся адказаць на большую частку пытанняў, — падсумаваў яго вынікі Анатоль Ісачанка. — Упэўнены, што такі фармат стане эфектыўным спосабам камунікацыі ў мэтах вырашэння канкрэтных праблем грамадзян. Надалей кожны са стрымаў будзе накіраваны на абмеркаванне найбольш актуальных пытанняў у грамадстве. Да сустрэчы ў прамым эфіры!

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.