Вы тут

Фестываль «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» сёлета пройдзе ў новым фармаце


Фестываль «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» сёлета пройдзе чарговы раз, але ў новым фармаце. Традыцыйна гэтае мерапрыемства аб'яднае аматараў кніг і тых, хто іх стварае. Пройдуць круглыя сталы, выстаўкі і прэзентацыі. Аднак наведаць іх непасрэдна ў дзень свята аўдыторыя зможа анлайн.


Рэферэнт упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Вікторыя Лукашутэ адзначае:

— Упершыню «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» прайшлі летась. Ініцыятыву Міністэрства інфармацыі падтрымалі на розных узроўнях. Фестываль выклікаў цікавасць як з боку ўдзельнікаў мерапрыемства, так і з боку турыстаў, гасцей Мірскага замка. Таму мы вырашылі гэтую традыцыю працягнуць і спадзяёмся, што яна будзе жыць яшчэ шмат гадоў. Мы мелі шмат задумак, але, на жаль, эпідэміялагічная сітуацыя ўнесла свае карэктывы ў нашы планы. Таму сёлета фестываль пройдзе ў новым фармаце. Будзе мерапрыемства для невялікай колькасці людзей, у тым ліку мастакоў, гісторыкаў, пісьменнікаў.

Таксама ў рамках фестывалю пройдуць два круглыя сталы, адзін з якіх непасрэдна прымеркаваны да 20-годдзя ўключэння Мірскага замка ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама самыя розныя выстаўкі кніг, дзе будзе магчымасць азнаёміцца з гісторыяй беларускага кнігадрукавання, з дзіцячай графікай, з беларускім экслібрысам. Усе мерапрыемствы будуць праходзіць анлайн, і любы ахвотны зможа сачыць за падзеямі на сайце Дома прэсы. Па выніках таксама зробяць відэа, якое размесцяць на сайце Мірскага замка ў спецыяльнай укладцы. Там жа ў перспектыве стануць размяшчаць прэзентацыі кніг на гістарычную тэматыку. Дарэчы, напярэдадні фестывалю свет убачылі два выданні — фотаальбом «Мір. Замак» на трох мовах і дзіцячая кніга «Часы. Ці Цім у Мірскім замку» Ірыны Токаравай. Іх прэзентацыя таксама хутчэй за ўсё будзе арганізавана падчас свята.

— Мірскі замак — гэта ў першую чаргу цытадэль, а таксама музей і разам з тым культурна-асветніцкі цэнтр, — кажа дырэктар установы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» Аляксандр Лойка. Мы цесна супрацоўнічаем з Акадэміяй навук, з Інстытутам гісторыі. Вынікам нашага супрацоўніцтва якраз і з'яўляюцца друкаваныя выданні, навукова-папулярныя кнігі — пра таямніцы Мірскага замка, пра гісторыю яго ўладальнікаў. Мы стараемся ўдзельнічаць ва ўсіх кніжных кірмашах, і таму вельмі натуральна, што свята гістарычнай кнігі праходзіць у старажытных мурах.

Афіцыйнае ўключэнне-адкрыццё мерапрыемства пачнецца 20 чэрвеня аб 11.00 у фармаце анлайн. А выстаўкі можна будзе наведаць на працягу месяца ў музеі Мірскага замка, які працуе ў штатным рэжыме, прымаючы невялікія эксурсійныя групы.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Свята кнігі ў гістарычных мурах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.