Вы тут

Тэрміны падачы дакументаў у ВНУ змяніліся


Міністэрства адукацыі зацвердзіла новыя тэрміны уступнай кампаніі сваёй Пастановай № 105 ад 3 чэрвеня 2020 года.


Прыёмныя камісіі будуць прымаць дакументы з 25 па 31 ліпеня. У гэтыя тэрміны вызначыцца з выбарам спецыяльнасці павінны ўсе абітурыенты, якія прэтэндуюць на бюджэтныя месцы, а таксама абітурыенты, якія паступаюць на платную форму навучання на спецыяльнасці, дзе прадугледжаны ўступныя іспыты.

Ад абітурыентаў, якія паступаюць на платнай аснове, але не здаюць уступныя экзамены ў ВНУ, дакументы будуць прымацца:

  • з 25 ліпеня па 10 жніўня — у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
  • з 25 ліпеня па 13 жніўня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;
  • з  25 ліпеня па 15 жніўня — ва ўсіх іншых установах вышэйшай адукацыі.

Тэрміны падачы дакументаў для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці пасля праходжання сумоўя, — з 25 па 27 ліпеня.

Уступныя выпрабаванні пройдуць у наступныя тэрміны:

  • з 1 па 3 жніўня — ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, Ваеннай акадэміі і на ваенных факультэтах ВНУ
  • з 1 па 7 жніўня — у іншых ВНУ.

У ВНУ сельскагаспадарчага профілю ў завочнай форме атрымання адукацыі – з 6 па 15 снежня.

Пастановай таксама вызначаны тэрміны дадатковага набору ў дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму, што засталіся вакантнымі пасля залічэння абітурыентаў.

Ваенная акадэмія, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС,  Інстытут пагранічнай службы і  ваенныя факультэты павінна праінфармаваць абітурыентаў аб наяўнасці вакантных месцаў да 6 жніўня, астатнія дзяржаўныя ВНУ – да 12 ліпеня.

Абітурыенты, якія маюць станоўчыя вынікі ЦТ, могуць падаць дакументы на вакантныя месцы ў Інстытут пагранічнай службы і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС да 7 жніўня, у іншыя ВНУ – да 13 жніўня. Залічэнне на вакантныя месцы адпаведна 8 і 14 жніўня.

Тэрміны залічэння абітурыентаў на спецыяльнасці, па якіх не здаюцца ўступныя выпрабаванні на бюджэтную форму:

па 4 жніўня – у Ваенную акадэмію, Інстытут пагранічнай службы, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў і на ваенныя факультэты.

па 6 жніўня - у іншых дзяржаўных ВНУ (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю);

па 20 снежня - у завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.

На спецыяльнасці, па якіх здаюцца ўступныя выпрабаванні:

з 10 па 11 жніўня - у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі;

па 5 жніўня - на ваенных факультэтах ВНУ;

па 20 снежня - у завочнай форме атрымання адукацыі ў УВО сельскагаспадарчага профілю.

Тэрміны залічэння на вакантныя бюджэтныя месцы ў Інстытут пагранічнай службы і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС - да 8 жніўня, у іншыя ВНУ – да 14 жніўня.

Абітурыенты, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове, будуць залічвацца па 17 жніўня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.