Вы тут

Год малой радзiмы 2018—2020. Праграма мерапрыемстваў налiчвае 123 пункты


Спачатку Годам малой радзiмы ў Беларусi быў аб'яўлены 2018-ы. Аб гэтым рашэннi Прэзiдэнт паведамiў 9 лютага 2018 года на ўрачыстай цырымонii ўручэння дзяржаўных узнагарод найлепшым працаўнiкам аграрнай сферы. Кiраўнiк дзяржавы растлумачыў, што рашэнне выклiкалi разважаннi аб важнасцi малой радзiмы ў лёсе кожнага чалавека. «Яна шматаблiчная. Для адных гэта родны горад, вулiца ў горадзе або невялiкi дворык, вёска, дзе прайшлi найлепшыя дзiцячыя гады, для iншых — кавалачак дзiкай прыроды, якi радаваў вока i дарыў пачуццё напоўненасцi i спакою. А для тых, хто паехаў шукаць шчасце ў iншыя краiны, малой радзiмай стала Беларусь», — сказаў ён.


Прэзiдэнт тады падкрэслiў i потым увесь час нагадваў пра тое, што настаў час кожнаму не толькi ўспомнiць аб сваiх каранях, аб месцы, дзе засталася часцiнка душы, але i аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлi. «Вельмi хочацца, каб дапамога iшла ад сэрца, стала ўласнай iнiцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветнiцкай, творчай — тут усё ад жадання i магчымасцяў. Настаў момант праявiць сябе i ўпiсаць сваё iмя ў гiсторыю гэтай малой радзiмы, гэтага кавалачка нашай зямлi», — заявiў беларускi лiдар.

Iдэя, сапраўды прыгожая i натхняльная. У першую чаргу Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад усёй уладнай вертыкалi ўспомнiць пра мясцiны, з якiх выйшлi высокапастаўленыя чыноўнiкi, i навесцi парадак там.

Так, напрыклад, даручаючы тагачаснаму намеснiку прэм'ер-мiнiстра Мiхаiлу Русаму пабудаваць да канца года мост памiж Жыткавiчамi i Туравам, Прэзiдэнт казаў: «У мяне гэтае пытанне на кантролi. Але гэта твая радзiма, i ў Год малой радзiмы ты не павiнен ад гэтага адвярнуцца».

Пазней ён прапанаваў дзяржслужачым наведаць свае мясцiны падчас рэспублiканскага суботнiка i сам падаў прыклад, добраўпарадкоўваючы Трафiмаву крынiцу на сваёй малой радзiме разам з трыма сынамi. Тады кiраўнiк дзяржавы паведамiў журналiстам, што Год малой радзiмы будзе падоўжаны i на два наступныя гады, да 2020-га.

«Гэта была мая iдэя (аб'явiць Год малой радзiмы). Шмат было прапаноў. Думаў, трэба ўсё ж такi гэту тэму ўзняць. Гэта нават не год малой радзiмы, а трохгодка, таму што за год мы наўрад цi нешта там пабудуем, створым. Адразу людзей не павернеш. Яны спачатку павiнны прывыкнуць, усвядомiць, намецiць сабе нейкiя планы, а недзе камусьцi трэба i грошы зарабiць, каб у сваю малую радзiму ўкласцiся, — адзначыў Прэзiдэнт. — I тады я прапанаваў: давайце мы аб'явiм гэты год Годам малой радзiмы i падумаем аб прадаўжэннi. Таму гэта толькi старт».

У чэрвенi 2018 года кiраўнiк дзяржавы падпiсаў указ, якiм пастанаўлялася правесцi пад знакам Года малой радзiмы ў Беларусi 2018 —2020 гады. 18 лiпеня 2018 года ўрадам была зацверджана адпаведная рэспублiканская праграма мерапрыемстваў. Яна налiчвае 123 пункты па навядзеннi ўзорнага парадку на зямлi i добраўпарадкаваннi населеных пунктаў, стварэннi максiмальна камфортных умоў для пражывання, стымуляваннi дзелавой актыўнасцi грамадзян, забеспячэннi занятасцi i самазанятасцi, iнавацыйнай i навуковай дзейнасцi, выхаванню ў моладзi любовi да роднай зямлi, захаванню гiсторыка-культурных i маральных каштоўнасцяў, папулярызацыi спорту, турызму i актыўнага спосабу жыцця, у тым лiку прадугледжвае агульнарэспублiканскую iнфармацыйную кампанiю.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв'ю: govorim.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Сяргей Лебедзеў: Дзяржавы СНД выступаюць за зацвярджэнне справядлівага шматпалярнага светаўладкавання

Сяргей Лебедзеў: Дзяржавы СНД выступаюць за зацвярджэнне справядлівага шматпалярнага светаўладкавання

8 снежня споўнілася 32 гады з дня ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Спорт

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».