Вы тут

«Цягам трох гадоў у Гомельскай вобласцi праведзена вялiкая работа»


Старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына ЗЕНКЕВIЧ:

Цягам трох гадоў, абвешчаных Годам малой радзiмы, у Гомельскай вобласцi праведзена вялiкая работа, вынiкам якой з'яўляецца ўцягнутасць ўсяго насельнiцтва ў вырашэнне пытанняў жыццядзейнасцi рэгiёна.


Гомельскi абласны Савет дэпутатаў выступiў iнiцыятарам кропкавага вырашэння пытанняў на месцах. Ва ўсiх раёнах вобласцi прайшлi i працягваюць праходзiць пашыраныя сустрэчы прадстаўнiкоў органаў мясцовага кiравання i самакiравання i ўсiх слаёў насельнiцтва. Тэматыку гэтых сустрэч прапануюць мясцовыя жыхары, што дазволiла ў ходзе iнтэрактыўных выязных семiнараў комплексна вырашыць цэлае кола пытанняў i распаўсюдзiць спосабы iх вырашэння.

Па прапановах мясцовых жыхароў разгледжаны пытаннi развiцця i добраўпарадкавання населеных пунктаў, рэалiзацыi праекта «Вёска будучынi», захавання i развiцця традыцыйных рамёстваў, фармiравання духоўна-маральнага патэнцыялу насельнiцтва, турыстычнай прывабнасцi рэгiёнаў, эфектыўнага выкарыстання мясцовых рэсурсаў, развiцця малога прадпрымальнiцтва i iншыя.

Унiкальныя iнiцыятывы па развiццi i падтрымцы сваёй малой радзiмы мы ўбачылi ў кожным рэгiёне. Мясцовыя праекты сталi цэнтрамi прыцягнення не толькi для мясцовых жыхароў альбо выхадцаў з гэтых тэрыторый, але i для гасцей з iншых рэгiёнаў краiны i нават замежжа. Таму мы аказваем падтрымку ў развiццi такiх iнiцыятыў.

Мясцовымi органамi ўлады ў Гомельскай вобласцi ўдзяляецца вялiкая ўвага добраўпарадкаванню тэрыторый. Палiчыць, колькi зроблена, практычна немагчыма: пасаджаны тысячы дрэў, устаноўлены сотнi кiламетраў агароджаў, абсталяваныя студнi, прыбраныя тоны смецця, адрэстаўраваны помнiкi. У вынiку ўзаемадзеяння ўсiх органаў улады былi вырашаны многiя задачы, але галоўнае — вышэйназваныя службы ператварылiся з кантралёраў у партнёраў па агульнай справе — стварэнню ўмоў для жыцця насельнiцтва. Гэта адразу знайшло водгук у насельнiцтва, якое стала актыўна браць удзел у грамадскiм жыццi свайго рэгiёна, прычым не толькi ў рамках добраўпарадкавання, самафiнансавання, але i ў творчым, спартыўным, культурным жыццi.

Нiхто не чакае суботнiка альбо работнiка ЖКГ, а выходзiць на сваю вулiцу i косiць траву, добраўпарадкоўвае пляж на мясцовым возеры, фарбуе плот. Водгук людзей вiдаць i ў сумах па самафiнансаваннi: з 2018 года добраахвотныя ахвяраваннi на мясцовае добраўпарадкаванне ад кожнага двара павялiчылiся ледзь не ўдвая.

Усе разумеюць: гэта не для кагосьцi, а iнвестыцыi ў сябе, сваiх дзяцей. Людзi ганарацца сваёй малой радзiмай i сабой за тое, што яны зрабiлi для яе, а значыць, для сябе. У вынiку ж з кожнай нашай малой радзiмы складаецца наша вялiкая Радзiма — Беларусь.

Год малой радзiмы заканчваецца, але сiстэмная работа ў гэтым кiрунку стала добрай звычкай i таму будзе працягнутая.

Прэв'ю: ctv.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».