Мы адказныя за Перамогу
20 чэрвеня ў Інстытуце пагранічнай службы прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Мы адказныя за Перамогу». Конкурс праводзіўся ў межах праекта «Мужеством своим в бессмертие шагнувшим» і быў прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.
На разгляд журы прыйшло 1498 творчых работ. Прыемна здзівіла такая колькасць таленавітых маладых людзей, якія пажадалі прыняць удзел у конкурсе. Разам з тым, журы было вельмі няпроста выбіраць лепшых. Конкурс дазволіў выявіць адораных навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі, неабыякавых да падзей Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі ўласных сямей і памяці пра сваіх прадзедаў, якія зрабілі ўнёсак у Перамогу. Звяртае на сябе ўвагу разнастайнасць ідэй і высокі ўзровень літаратурнага майстэрства ўдзельнікаў.
Асобныя словы ўдзячнасці за дапамогу і асабісты ўдзел у правядзенні конкурсу хочацца сказаць старшыні нашага журы, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, члену Праўлення і Прэзідыума Праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, лаурэату Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Міхаілу Паўлавічу Пазнякову.
Па выніках конкурсу месцы размеркаваны наступным чынам.
У катэгорыі «13-15 гадоў» трэцяе месца заняла Анацкая Анастасія, вучаніца 6 класа сярэдняй школы № 13 Баранавіч. Акрамя Дыплома ІІІ Ступені Анастасія атрымала памятныя падарункі: спартыўны рукзак, масцерку і футболку з лагатыпам праекта «Мужеством своим в бессмертие шагнувшим», а таксама ручку з лагатыпам Інстытута пагранічнай службы.
Другое месца заняў Тамашоў Васіль, вучань 7 класа сярэдняй школы № 13 Хоцімска. Васіль атрымаў Дыплом ІІ Ступені, тэрмакубак, спартыўны рукзак, масцерку і футболку з лагатыпам праекта «Мужеством своим в бессмертие шагнувшим», а таксама ручку з лагатыпам Інстытута пагранічнай службы.
Пераможцай у названай узроставай катэгорыі стала Гурская Вольга, вучаніца 9 класа Селецкага вучэбна-педагагічнага комплекса яслі-сад-сярэдняя школа вёскі Куроўшчына Бярозаўскага раёна. Вользе ўручылі Дыплом Пераможцы, галоўны прыз конкурсу — веласіпед Raser Bruno і памятныя падарункі: спартыўны рукзак, масцерку і футболку з лагатыпам праекта «Мужеством своим в бессмертие шагнувшим», а таксама ручку з лагатыпам Інстытута пагранічнай службы.
У катэгорыі «16-17 гадоў» трэцяе месца заняла Цвяткова Кацярына, выпускніца сярэдняй школы аг. Чурылавічы Мінскага раёна Кацярына ўзнагароджана Дыпломам ІІІ Ступені і атрымала памятныя падарункі: спартыўны рукзак, масцерку і футболку з лагатыпам праекта «Мужеством своим в бессмертие шагнувшим», а таксама ручку з лагатыпам Інстытута пагранічнай службы.
Другое месца заняў Лойка Аляксей, навучэнец Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі. Аляксей атрымаў Дыплом ІІ Ступені, тэрмакубак, спартыўны рукзак, масцерку і футболку з лагатыпам праекта «Мужеством своим в бессмертие шагнувшим», а таксама ручку з лагатыпам Інстытута пагранічнай службы.
Пераможцай у гэтай узроставай катэгорыі стала Хамюк Святлана, навучэнка Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання. Дыплом пераможцы, галоўны прыз конкурсу — веласіпед Raser Bruno, а таксама памятныя падарункі ўручаны Святлане 21 чэрвеня на тэрыторыі Мемарыяльнага комплекса «Брэсцкая крэпасць-герой».
Матэрыял Інстытута пагранічнай службы
Спачатку былі... словы.
8 снежня споўнілася 32 гады з дня ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Фактар еўразійскай бяспекі і яе неад’емны элемент.
«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».