Вы тут

Мабільнасць і хуткі інтернет


Тэлекамунікацыйны сектар у Кітаі дэманструе стабільны рост.

За першыя чатыры месяцы гэтага года, як сведчаць афіцыйныя дадзеныя, тэлекамунікацыйная галіна ў Кітаі прадэманстравала ўстойлівыя паказчыкі дзейнасці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Сукупны даход сектара за гэты перыяд склаў 456,2 млрд юаняў (64,31 млрд долараў), паказаўшы рост 2,3 працэнта ў гадавым вылічэнні. Пра гэта паведаміла міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР.
 
Агульная колькасць карыстальнікаў мабільнай сувязі ў краіне па стане на канец красавіка захавалася на ўзроўні 1,6 млрд чалавек, пры гэтым сувяззю 4G карыстаюцца да 80 працэнтаў кліентаў. Колькасць карыстальнікаў фіксаванага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт у Кітаі прадэманстравала ўстойлівы рост, хуткасць інтэрнэт-злучэння ў 85,7 працэнта карыстальнікаў перавышае 100 Мбіт/с.
Прэв’ю: bits.media

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.