У Шэньчжэні плануюць чыпаваць усіх сабак.
Горад Шэньчжэнь на поўдні Кітая плануе завяршыць чыпізацыю ўсіх сабак да канца гэтага года з мэтай паляпшэння сістэмы кантролю над гэтым відам хатніх жывёл. Аб гэтым паведаміла мясцовае бюро па гарадскім кіраванні і правапрымяненні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Згодна з вынікамі папярэдняга абследавання, у Шэньчжэні налічваецца больш за 200 тысяч сабак, каля 90 працэнтаў з якіх былі зарэгістраваныя, адзначыў намеснік кіраўніка названага бюро Фэн Цзэнцзюнь. Мікрачып памерам з рысавае зярнятка будзе імплантаваны пад скуру ў вобласці шыі жывёлы. Па словах аднаго з ветэрынараў, які праводзіць дадзеную працэдуру, працэс можа быць завершаны за лічаныя секунды.
Магчыма адсканаваць код чыпа і атрымаць ад органа кіравання звязаную з чацвераногім сябрам асноўную інфармацыю, у тым ліку яго мянушку і пароду, а таксама імя і кантактную інфармацыю ўладальніка.
З 2019 года ў Шэньчжэні быў прыняты шэраг нарматыўных актаў, накіраваных на паляпшэнне кіравання хатнімі жывёламі. Летась у маі ў горадзе была запушчана электронная сістэма, якая дазваляе гараджанам у анлайнавым рэжыме падаваць заяўку на атрыманне сертыфіката на сабаку.
Фота: russian.people.com.cn
«Дапамагаючы іншым, робішся лепшым, бо дабрыня ўзбагачае».
Звычкі, якія мы часам і не заўважаем, ствараюць нашу сучаснасць і будучыню.
«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».
Ледзяное покрыва яшчэ не акрэпла, а таму выходзіць на яго рызыкоўна і небяспечна.