Вы тут

70 млрд долараў у інфраструктуру


Інвестуе кампанія Tencent у бліжэйшую пяцігодку.


Кітайскі тэхнагігант Tencent абвясціў аб планах на працягу бліжэйшых пяці гадоў інвеставаць 500 млрд. юаняў (каля 70,1 млрд долараў) у развіццё інфраструктуры новага тыпу па ўсёй краіне, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Гэтыя грашовыя сродкі ў асноўным будуць укладзены ў воблачныя вылічэнні, штучны інтэлект, блокчэйн, суперкамп’ютэрны цэнтр, квантавыя вылічэнні і цэнтр апрацоўкі дадзеных, заявіў першы намеснік гендырэктара Tencent Тан Даашэн. Паводле яго слоў, каб стымуляваць інавацыйную дзейнасць у сферы прамысловых тэхналогій, кампанія таксама ўзмоцніць развіццё прамысловай інтэрнэт-базы, інавацыйнага цэнтра і індустрыяльных паркаў.

Разам з гэтым, дадзенае прадпрыемства, якое базуецца ў горадзе Шэньчжэнь на поўдні Кітая, будзе ў поўным аб’ёме выкарыстоўваць рэсурсы вядучых экспертаў і лабараторый, супрацоўнічаць з вядучымі ўніверсітэтамі ў краіне і за мяжой для стварэння даследчых платформаў, нарошчвання прамысловых даследаванняў і навучання кадраў.

Тан Даашэн заклікаў да сумесных намаганняў анлайн- і традыцыйных прадпрыемстваў, урадавых ведамстваў, навукова-даследчых устаноў, некамерцыйных арганізацый і карыстальнікаў для стварэння супольнасці лічбавага экаасяродзя, каб вывесці прамысловы інтэрнэт-сектар на шлях хуткага развіцця.

Згодна са штогадовым дакладам аб рабоце ўрада, Кітай паабяцаў актывізаваць намаганні для прасоўвання будаўніцтва інфраструктуры новага тыпу, у тым ліку інфармацыйных сетак наступнага пакалення і прымянення тэхналогій 5G.

Фота: chinainternetwatch.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Кожны дзень тут, як і ў звычайнай школе, праходзіць па раскладзе.

Грамадства

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

Як валанцёрскі рух падтрымлівае чатырохлапых «сяброў».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам трэба звярнуць увагу на знакі, якія пасылае лёс.