Сваю першую змену прыняў лагер «Дружба» на базе адпачынку РУП «Белпошта». Сюды прыехала каля ста дзяцей ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. У кожнай змены будзе свая тэма. Напрыклад, у першай — мастацка-эстэтычная. У найбліжэйшы час хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць творчыя конкурсы, цікавыя гурткі і, канешне, гульні. Пляцоўкі для актыўных гульняў і заняткаў спортам на вуліцы, пяціразовае харчаванне і новыя сябры дакладна не дадуць сумаваць нікому з тых, хто прыехаў у лагер «Дружба» на першую змену.
Падыходжу бліжэй. Мяне адразу заўважаюць, пачынаем знаёміцца: «Мы з трэцяга атрада «Грынхаус». Гэта Таня, Даша, я — Арцём Бахур, а гэта — Леў. Дома сумна сядзець у спякотнае надвор'е. А тут можна гуляць на свежым паветры. На YоuTubе глядзім блогераў А4 і Мамікса. Але па тэлефонах не моцна сумуем. Нам тут падабаецца».
Лагер «Дружба» плануе аздаравіць гэтым летам каля трохсот дзяцей. Па словах міністра сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана, у лагеры выкананы ўсе рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя аб бяспечным знаходжанні, а галоўная задача лагера — даць магчымасць дзецям камунікаваць адно з адным непасрэдна.
Таццяна ТКАЧОВА
Фота аўтара
Аздараўленчы лагер «Дружба», Мінскі раён.
Спачатку былі... словы.
8 снежня споўнілася 32 гады з дня ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Фактар еўразійскай бяспекі і яе неад’емны элемент.
«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».