Вы тут

Людзям трэба растлумачыць


Улады павінны дайсці да кожнага чалавека і дапамагчы яму ў вырашэнні пытання, як мінімум растлумачыць, чаму зараз штосьці зрабіць не атрымліваецца і калі з'явіцца адпаведная магчымасць. Такое меркаванне выказала журналістам начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга ШПІЛЕЎСКАЯ падчас асабістага прыёму грамадзян у Дзяржынскім райвыканкаме.


— Людзям важна тлумачыць. Мы не даходзім да кожнага чалавека, а трэба ўсім растлумачыць, чаму пытанне не вырашана, што трэба здзейсніць, у які бок зрабіць крокі, каб пытанне было вырашана, — падкрэсліла яна.

Так, адразу некалькі чалавек з Дзяржынска паскардзіліся на дарогі ў горадзе: маўляў, стан іх дрэнны, у ямінах. Былі звароты жыхароў раёна па транспартным абслугоўванні, добраўпарадкаванні тэрыторыі, пенсійным забеспячэнні і іншыя. Усе яны не застануцца без належнай увагі, узяты на кантроль.

Падводзячы вынікі прыёму, Вольга Шпілеўская адзначыла, што большасць пытанняў датычылася добраўпарадкавання і навядзення парадку ў Дзяржынску:

— Прэзідэнт асабіста бярэ на кантроль развіццё ўсіх райцэнтраў, у першую чаргу гэта датычыцца вялікіх гарадоў. Паколькі гэта горад-спадарожнік, то пытанне дарог павінна вырашацца. Пытанне набалелае, яно ўзнікла не ўчора, таму і вырашыцца не за дзень. Але мясцовая ўлада скіравана на работу. Адпаведна, будуць прынятыя рашэнні, пытанню будзе аддадзена асаблівая ўвага, — адзначыла яна.

Між іншым, гучалі пытанні і ад жыхароў іншых раёнаў. Па словах начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення, з аднаго боку, дрэнна, што людзі звяртаюцца не да мясцовай улады, а адразу ідуць «наверх». Гэта азначае, што яны не вераць у тое, што мясцовая ўлада дапаможа ў вырашэнні іх праблемы. З другога боку — некаторыя праблемы мясцовая ўлада на сваім узроўні вырашыць не можа, людзі гэта разумеюць. Таму трэба выносіць такія пытанні на больш высокі ўзровень, магчыма, нават уносіць карэктывы ў заканадаўства, калі гэта патрабуецца.

Паводле БелТА

Кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта працягвае сустракацца з людзьмі ў рэгіёнах.

Заўтра, 24 чэрвеня, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Іванаўна ЧУПРЫС у Пінску наведае Палескі дзяржаўны ўніверсітэт. Там жа будзе праведзены асабісты прыём грамадзян, які пачнецца а 14-й гадзіне.

У чацвер, 25 чэрвеня, памочнік Прэзідэнта па пытаннях фінансава-крэдытнай сістэмы Валерый Іванавіч БЕЛЬСКІ наведае ў Жлобіне Беларускі металургічны завод. Асабісты прыём грамадзян, які будзе праведзены там жа, пачнецца ў 12.00.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.