Вы тут

Мінадукацыі і Сусветны банк падпісалі Пагадненне аб пазыцы для мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі


23 чэрвеня ў анлайн-фармаце ў Міністэрстве адукацыі адбылося афіцыйнае падпісанне пагаднення аб пазыцы (праект «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь») паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця.


У адпаведнасці з падпісаным дакументам Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця ў 2020-2025 гадах прадаставіць Беларусі пазыку ў памеры 100 мільёнаў еўра на мадэрнізацыю вышэйшай адукацыі, у тым ліку на стварэнне і мадэрнізацыю сучаснага вучэбна-адукацыйнага асяроддзя ў ВНУ, укараненне інавацыйных падыходаў, тэхналогій навучання і выкладання, а таксама пашырэнне пераўтварэнняў у сферы кіравання і забеспячэння якасці адукацыі.

У рамках рэалізацыі Пагаднення аб пазыцы плануецца стварыць на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта міждысцыплінарны вучэбна-даследчы цэнтр, які ўключае 37 навучальных лабараторый, дзевяць цэнтраў калектыўнага карыстання, мадэрнізацыю больш як 60 вучэбна-даследчых лабараторый. Таксама запланаваны капітальны рамонт асобных навучальных карпусоў ВНУ са стварэннем неабходнай інфраструктуры і павышэннем энергаэфектыўнасці будынкаў. Названыя мерапрыемствы будуць рэалізаваны ў 18 установах вышэйшай адукацыі (у тым ліку ў дзесяці рэгіянальных), падпарадкаваных міністэрствам адукацыі, аховы здароўя, транспарту і камунікацый, сельскай гаспадаркі і харчавання.

Таксама ў рамках праекта будзе створана Нацыянальнае агенцтва па забеспячэнню якасці адукацыі (на ўсіх узроўнях адукацыі).

Рэалізацыя праекта «Мадэрнізацыя выйшэйшай адукацыі» дасць магчымасць сфарміраваць у беларускіх універсітэтах інтэграванае інавацыйнае асяроддзе, якое забяспечыць падрыхтоўку і выпуск канкурэнтаздольных спецыялістаў, арганізаваць навучанне па шэрагу перспектыўных спецыяльнасцяў (такіх як біяінжынерыя, нанахімія, сінтэтычная і сістэмная біялогія, фармакалогія, біяінфарматыка, біямеханіка, феноміка, геноміка і іншых ), забяспечыць развіццё сеткавай формы ўзаемадзеяння, будзе спрыяць павышэнню экспарту адукацыйных паслуг. Акрамя таго створаная інфраструктура дазволіць забяспечыць падтрымку рэалізацыі канцэпцыі «Універсітэт 3.0», паспрыяе міждысцыплінарным навукаёмістым распрацоўкам, іх камерцыялізацыі, стварэнню на базе ўстаноў вышэйшай адукацыі інавацыйных кампаній і іх рэгістрацыі ў якасці рэзідэнтаў тэхнапаркаў.

Прэв'ю: khf.tj

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.