Вы тут

Буйная цыбуля з сеянкi


Каб вырасцiць менавiта буйную цыбулю, трэба ведаць некаторыя нюансы догляду, калi iх улiчваць з моманту пасеву цыбулi i да яе збору, можна дасягнуць гэтай мэты.


Пасадка

Першы момант, якi вызначае канчатковы вынiк, — пасадка цыбулi. Саджаць цыбулю можна не толькi вясной, але i пад зiму. Варта памятаць, што гэтая раслiна не любiць глiнiстай глебы. Калi ж выбiраць няма з чаго, i на ўчастку глеба менавiта такая, то склад яе трэба будзе абавязкова падкарэкцiраваць. Для гэтага на градку зверху насыпаюць пясок цi торф i добра змешваюць з асноўным саставам глебы. Акрамя гэтага, глеба павiнна быць яшчэ i слабашчолачнай. Калi яна кiслая, то яшчэ ўвосень у яе трэба абавязкова дадаць даламiтавай мукi, якая дапаможа глебу значна раскiслiць.

Цяпер, што датычыцца сеянкi. Яе таксама трэба абавязкова для пасадкi падрыхтаваць. Лепш за ўсё трохi «выкупаць» у марганцоўцы (робiм раствор i апускаем яе туды хвiлiн на 10 або 20). Так можна ўвесь пасадачны матэрыял абеззаразiць, што ў далейшым захавае раслiну ад некаторых захворванняў. Можна паскорыць прарастанне цыбулi. Для гэтага верхавiнку ў сеянкi трэба будзе злёгку абрэзаць. Пры пасадцы ў радок, трэба насыпаць трошачкi звычайнай солi. Яна дапаможа адпудзiць цыбульную муху з градак. Акрамя солi, згаданага шкоднiка можа адпудзiць яшчэ i морква. Таму заўсёды саджайце абедзве гэтыя раслiны побач. Цыбуля для морквы таксама карысная, бо ў яе ёсць свая муха, маркоўная, якая шкодзiць ўжо моркву. Цыбуля ж якраз не дае наблiзiцца маркоўнай мусе да яе любiмага ласунка. Так што карысць тут узаемная.

Як i чым падкармiць?

Не сакрэт, што правiльная падкормка iстотна ўплывае на велiчыню пладоў любых культур. Для цыбулi падкормка таксама вельмi важная. Робiцца яна не аднаразова, а тры разы. Упершыню падкармiць цыбулю трэба абавязкова, пры з'яўленнi на ёй усяго двух пёрак. Добра падыходзiць для гэтага гнаявая жыжка, якую трэба будзе прыгатаваць. Робiцца тое проста — лiтр гною звычайна разводзяць у вядры вады. Акрамя гнаявой жыжы, добра падыходзiць i курыны памёт. Яго канцэнтрацыя ўжо будзе меншая — адну шклянку такога памёту на цэлае вядро вады. Да абодвух варыянтаў гэтай падкормкi трэба будзе дадаць яшчэ некалькi кампанентаў. Гэта суперфасфат (грамаў 30—40), якi папярэдне абавязкова раствараецца ў цёплай вадзе, i яшчэ попел (насыпаем шклянку).

Другi раз не забудзьцеся падкармiць цыбулю ўжо праз два тыднi. Робiцца гэта зноў тым жа суперфасфатам (30 грамаў), але ўжо з мачавiнай (10 грамаў) i калiем (5 грамаў). Разлiк гэты дадзены таксама на вядро вады.

У канцы чэрвеня давядзецца яшчэ раз успомнiць пра падкормку. Рабiць гэта трэба дакладна такiм жа саставам, што i падкормка нумар 2. Але, калi затрымаецеся, i падкормка будзеце праводзiцца ў пачатку лiпеня, тады замест мачавiны скарыстайцеся азотам. Але з азотнымi ўгнаеннямi трэба быць акуратным. Калi «перабераце», то атрымаеце добрае пяро, але пры гэтым самi цыбулiны iстотна пацерпяць. Сернакiслы калiй, гэта найлепшы варыянт з усiх калiйных угнаенняў, таму што цыбулi сера неабходная. Калiй жа шмат у чым вызначае i агульную захаванасць цыбулiн. Ён таксама прысутнiчае i ў попеле.

Свежы гной, якi многiя ўносяць вясной, для падкормкi цыбулi выкарыстоўваць нельга. Тое ж самае датычыцца i хлорыстага калiю (унесцi яго можна, але рабiць гэта трэба толькi восенню). А вось фосфарам грэбаваць не варта, бо ён шмат у чым вызначае велiчыню цыбулiн.

Як сушыць i захоўваць?

Калi добрую, буйную цыбулю, якая вырасла, не ўдасца захаваць, то навошта тады наогул яе вырошчваць? А каб захоўвалася доўга, яе трэба, перш за ўсё, сабраць своечасова з градкi. Калi пойдуць першыя жнiвеньскiя дажджы, цыбулi на градках быць ужо не павiнна.

Калi ўбраць цыбулю своечасова — гэта таксама не гарантыя яе працяглага захоўвання. Галоўнае пасля — яшчэ добра прасушыць. Лепш за ўсё гэта ўдаецца зрабiць на гарышчы, калi там дастаткова цёпла ды адначасова яшчэ i вецер гуляе. Калi цыбуля добра прасохне, то з яе здымаюць увесь бруд, i адразаюць высахлае бацвiнне. Але адразаюць не пад корань, а абавязкова пакiдаюць сантыметраў 8—10.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».