Вы тут

Бiлборды з партрэтамi таленавiтай моладзi з'явіліся ў Гомелі


У Гомелi размешчана сем бiлбордаў з выявамi маладых людзей, якiя дамаглiся значных поспехаў i вядомыя ў рэгiёне, краiне i свеце.


Такiя партрэты можна сустрэць у розных месцах абласнога цэнтра. На iх адлюстраваны гамяльчане, якiя паказалi высокiя вынiкi ў спорце i iншых галiнах. Iмёны некаторых з iх на слыху ў многiх беларусаў.

Напрыклад, на адным са шчытоў — майстар спорту мiжнароднага класа па сучасным пяцiбор'i, чэмпiёнка свету Вольга Сiлкiна. На другiм — майстар спорту Беларусi па акадэмiчным веславаннi, сярэбраны прызёр чэмпiянату Еўропы сярод моладзi Андрэй Федарэнка. Аляксей Зайцаў i Iлья Галавач апынулiся на маштабным фота дзякуючы перамозе ў рэспублiканскiм маладзёжным праекце «100 iдэй для Беларусi». Праслаўляюць Гомель i выявы землякоў: «Чалавек года» Гомельскай вобласцi, пераможца спаборнiцтва «Самы моцны гамяльчанiн» Iван Дусянок, майстар спорту мiжнароднага класа па акрабатыцы, чэмпiён II Еўрапейскiх гульняў Артур Белякоў, камандзiр i камiсар першага ў краiне студэнцкага атрада матросаў-выратавальнiкаў Руслан Грабко i Станiслаў Сядых, чэмпiёнка свету па пажарна-выратавальным спорце Палiна Кушнярэнка.

Тэматычныя бiлборды, якiя ўпрыгожылi вулiцы абласнога цэнтра, створаны ў рамках праекта Гомельскай гарадской арганiзацыi БРСМ пад агульнай назвай «Разам».

— Мы ганарымся сваiм горадам, сваёй моладдзю, — кажа другi сакратар Гомельскага гаркама БРСМ Валерыя Мiлаванава. — Безумоўна, маладыя, адухоўленыя абліччы хлопцаў i дзяўчат, якiя дасягнулi значных поспехаў у сваiм жыццi, выклiкаюць добрыя эмоцыi, павагу. Хочацца спадзявацца, што кагосьцi з маладога пакалення яны натхняць на заняткi спортам, на дасягненне сваiх мэт у iншых сферах.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Простыя штодзённыя звычкі, якія падоўжаць вам маладосць і жыццё

Простыя штодзённыя звычкі, якія падоўжаць вам маладосць і жыццё

Звычкі, якія мы часам і не заўважаем, ствараюць нашу сучаснасць і будучыню. 

Спорт

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».

Грамадства

Першыя ахвяры ледзяной вады. Як пазбегнуць трагедыі?

Першыя ахвяры ледзяной вады. Як пазбегнуць трагедыі?

Ледзяное покрыва яшчэ не акрэпла, а таму выходзіць на яго рызыкоўна і небяспечна.