Вы тут

Сусветная нанарэвалюцыя. Як не адстаць ад лiдараў?


«З нанатэхналогiямi звязваюць пяты i шосты тэхналагiчны ўклады: гэта перадавы край навукi, якi можа вывесцi нас на новы ўзровень», — такую думку выказаў на сустрэчы з журналiстамi першы намеснiк старшынi Прэзiдыума НАН Беларусi, акадэмiк Сяргей ЧЫЖЫК.


— Нанаiндустрыю як асобную галiну разглядаць праблематычна, — падкрэслiў ён. — «Нана» пранiкае практычна ва ўсе сферы: медыцыну, бiятэхналогii, сучасную электронiку, вытворчасць пакрыццяў i матэрыялаў... Магутнасцi, якiмi валодаюць сучасныя мабiльныя тэлефоны, сталi магчымыя толькi дзякуючы таму, што мы выходзiм на нанамаштаб. Лiдары ў гэтай галiне заяўляюць, што тэхналагiчны працэс складае ўжо менш за 10 нанаметраў. Таму тыя прадпрыемствы i вытворцы, якiя хочуць заставацца канкурэнтаздольнымi, вядуць цяпер пошук у нанамаштабе. Гэта цяжкадаступны ўзровень: для таго каб на яго выйсцi, патрабуюцца спецыяльна падрыхтаваныя кадры i складанае абсталяванне. Каранавiрус, дарэчы, — таксама нанаб'ект памерам арыенцiровачна 100 нанаметраў, таму пасля ПЦР-аналiзу можна толькi ўскосна вызначыць яго прысутнасць у клетцы.

Новыя тэхналогii патрабуюць вялiкiх укладанняў, але яны даюць адчувальны вынiк. У 2013 годзе ў Беларусi была створана Рэспублiканская асацыяцыя нанаiндустрыi, якая аб'яднала каля 30 арганiзацый рознай формы ўласнасцi (акадэмiчныя структуры, ВНУ, прамысловыя прадпрыемствы) у сем кластараў. Сярод iх, напрыклад, кластар прэцызiйнай нанапамернай апрацоўкi. Па словах Сяргея Чыжыка, у гэтым кiрунку атрымалася дасягнуць унiкальных вынiкаў па стварэннi звышгладкiх паверхняў, запатрабаваных у першую чаргу ў оптыцы. Узровень гладкасцi — атамарны, перапады няроўнасцi паверхнi складаюць менш чым адзiн нанаметр.

У сваю чаргу, Цэнтр нанадыягностыкi i сканiруючых зондавых тэхналогiй арыентуецца на стварэнне абсталявання, якое дазваляе праводзiць дыягностыку ў нанамаштабе. Яго выкарыстоўваюць у электронiцы, у матэрыялазнаўчых лабараторыях, прамысловасцi, а таксама ў медыцыне. З дапамогай такiх прыбораў можна вызначыць паталогii на клетачным узроўнi. Увогуле большасць захворванняў з'яўляецца наступствамi збояў у арганiзме на малекулярным узроўнi — гэта значыць, на тым узроўнi, на якiм дзейнiчаюць нанатэхналогii.

Акрамя таго, у нашай краiне сфармiраваўся кiрунак па распрацоўцы нанавугляродных матэрыя-лаў. У Цэнтры НАН Беларусi па матэрыялазнаўстве знойдзены новыя недарагiя шляхi па атрыманнi звышлёгкага нанаструктурнага графенападобнага матэрыялу. Нанаструктурныя матэрыялы ўжываюцца таксама ў вытворчасцi палiмераў, фарбаў, для павышэння трываласцi бетону. Утварыўся i кластар па магнiтных нанаматэрыялах i пакрыццях. Дзякуючы яму ствараюць унiкальныя электрамагнiтныя ахоўныя экраны.

— Пры пераходзе з мiкра- на нанаўзровень многiя матэрыялы могуць кардынальна змяняць свае ўласцiвасцi — напрыклад, тыя, што не праводзiлi электрычнасць, становяцца амаль iдэальнымi праваднiкамi. Назiраецца i шэраг iншых цiкавых эфектаў, — расказвае выканаўчы дырэктар Рэспублiканскай асацыяцыi нанаiндустрыi, вядучы навуковы супрацоўнiк Навукова-практычнага цэнтра НАН па матэрыялазнаўстве Аляксей ТРУХАНАЎ. — Эфектыўнасць нанаструктурных матэрыялаў вызначаецца iх шматфункцыянальнасцю, магчымасцю рэалiзацыi ўнiкальнага спалучэння ўласцiвасцяў, недасягальнага для традыцыйных матэрыялаў.

Цiкавасць да вынiкаў фундаментальных i прыкладных даследаванняў у галiне нанатэхналогiй i нанаматэрыялаў з боку прамысловасцi i бiзнесу пастаянна павялiчваецца. Гэта абумоўлена магчымасцю распрацоўкi i ўкаранення матэрыялаў з якасна новымi ўласцiвасцямi, развiццём новых эканамiчна эфектыўных тэхналагiчных прыёмаў i метадаў, укараненнем сучасных прыбораў i метадаў даследавання нанаматэрыялаў i нанаструктур.

Мiкраэлектронiка апошнiя дзесяцiгоддзi вылучалася высокiмi тэмпамi развiцця, абумоўленымi здольнасцю пастаянна скарачаць мiнiмальны памер кампанентаў iнтэгральных мiкрасхем.

Увогуле сусветны рынак сёння больш чым на 40 працэнтаў складаецца з прадукцыi трох асноўных тэхналогiй ХХI стагоддзя. Гэта IТ-тэхналогii, бiятэхналогii i нанатэхналогii. I iх доля будзе павялiчвацца. Дарэчы, тыя гiганты, якiя не змаглi хутка перабудавацца, саступiлi свае пазiцыi на рынку — напрыклад, такiя кампанii, як Siemens i Nokia. Аб'ём рынку нанаматэрыялаў i нанапаслуг на Захадзе вымяраецца сотнямi мiльярдаў долараў.

— Многiя выступаюць за больш глыбокае пранiкненне нанатэхналогiй у рэальны сектар, але гэта рызыкоўны варыянт, — лiчыць Сяргей Чыжык. — Нанатэхналогii ў масавай вытворчасцi могуць аказацца неэфектыўнымi, бо чым буйнейшая вытворчасць, тым складаней наладзiць кантроль. Большы поспех у гэтай галiне можна чакаць ад малых прадпрыемстваў.

Пры гэтым у краiне ёсць прыклады паспяховага прымянення нанатэхналогiй i на буйных прадпрыемствах: «Планар», «Пеленг», «Iнтэграл»...

Многiя краiны ўключылiся сёння ў гонку па распрацоўцы новых матэрыялаў, каб не ўпусцiць глабальнага тэхналагiчнага лiдарства. Адным з наймагутнейшых драйвераў апошнiх дзесяцiгоддзяў было iмкненне атрымаць максiмальны эфект пры мiнiмальных затратах рэсурсаў. I калi пры выкарыстаннi традыцыйных матэрыялаў людзi дасягнулi пэўных меж, то нанамадыфiкаваныя матэрыялы дазваляюць зрабiць якасны скачок у пошуках адказаў на глабальныя выклiкi, якiя паўстаюць перад чалавецтвам. А безумоўнымi лiдарамi ў сферы нанатэхналогiй з'яўляюцца ЗША, Японiя, краiны Еўрасаюза. Актыўна пашыраюць даследаваннi i распрацоўкi ў гэтым кiрунку Кiтай, Паўднёвая Карэя, Расiя, Iндыя, Бразiлiя.

Найважнейшай задачай у наступныя 10—20 гадоў, на думку большасцi экспертаў, стане распрацоўка матэрыялаў для медыцыны. Чакаецца, што за гэтыя гады будуць створаны нанаматэрыялы для мэтавай дастаўкi лекаў, «разумных» iмплантатаў i штучных органаў, для iнтэрфейсу электронных прылад, якiя ўжыўляюцца ў чалавечыя органы.

Надзея НIКАЛАЕВА

Прэв'ю: hse.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.