Вы тут

Кацярына Карстэн: У Беларусі вельмі шмат робіцца для жыцця і для спорту


Такое меркаванне выказала алімпійская чэмпіёнка па веславанні Кацярына Карстэн парталу sb.by


— Мне здаецца вельмі дзіўным і незразумелым, калі некаторыя накідваюцца на спартсменаў і трэнераў, якія выказаліся ў падтрымку дзяржавы і Прэзідэнта. Людзей проста задзяўблі. Я, праўда, заўсёды старалася не сачыць за тым, якую рэакцыю выклікаюць мае словы. Нават каментарыі не чытаю. Хоць пры гэтым не згодна, што спартсмен павінен казаць толькі пра спорт.

У рэшце рэшт, атлеты таксама людзі са сваімі поглядамі на розныя пытанні — ад палітыкі да эканомікі. Яны шмат усяго бачылі, маюць стасункі з вялікай колькасцю людзей, выбудоўваюць сваё меркаванне.

Я, напрыклад, паспела нямала пажыць і патрэніравацца і ў Беларусі, і ў Германіі, і магу ўпэўнена сказаць, што ў Беларусі вельмі шмат робіцца і для жыцця, і для спорту — грэх скардзіцца. Дарэчы, так лічыў і мой трэнер-немец, які паспеў досыць грунтоўна вывучыць тутэйшы ўклад жыцця і ўмовы для працы. Так, ёсць моманты, якія варта было б выправіць і палепшыць. Але ўсё зламаць і спрабаваць пабудаваць нанова — шлях у нікуды.

Прэв'ю: noc.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гатовы да разгортвання «чырвоных зон»

Гатовы да разгортвання «чырвоных зон»

Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі аказваў дапамогу пацыентам з COVІD-19.

Грамадства

Сталічная геаграфія: як выглядае Мінск на старадаўніх картах і планах

Сталічная геаграфія: як выглядае Мінск на старадаўніх картах і планах

Прадпрыемства «Белкартаграфія» выпусціла ўнікальнае крыніцазнаўчае выданне «Мінск на старадаўніх картах і планах».