Вы тут

Апошнiм часам пачасцiлiся выпадкi крадзяжоў старых помнiкаў


Магiлёўскiя гiсторыкi б'юць трывогу: з пачатку года толькi з адных Машэкаўскiх могiлак у Магiлёве знiклi дзве старадаўнiя плiты i крыж. Як сведчаць спецыялiсты, гэта былi сапраўдныя творы матэрыяльнай культуры. Адна з плiт належала прадстаўнiку знакамiтага беларускага роду Грум-Гржымайлаў. Помнiк чыгуннага лiцця ўпрыгожваў родавы герб з выявай рыцара.


Рыгор Iванавiч Грум-Гржымайла, надмагiлле якога знiшчылi вандалы, у пачатку ХIХ стагоддзя быў гораданачальнiкам Магiлёва. Герб на яго плiце быў блiзкi па сваiм выкананнi да герба Магiлёва. Гэта старадаўнi магiлёўскi род, гонар Прыдняпроўскага краю i яго славутасць. Рыгор Iванавiч быў дзедам рускага вандроўнiка i даследчыка Цянь-Шаня i Памiра Рыгора Яфiмавiча Грум-Гржымайлы, iмем якога названыя хрыбты i ледавiкi на Далёкiм Усходзе i Памiры. «Сённяшнiя нашчадкi роду Грум-Гржымайлаў таксама ўяўляюць гонар для нашай краiны i Расii. Гэта прозвiшча носiць доктар фiзiка-матэматычных навук Навукова-даследчага iнстытута ядзернай фiзiкi Маскоўскага ўнiверсiтэта iмя М. В. Ламаносава. А вось нашчадкам тых, хто ўкраў надмагiлле, ганарыцца не будзе чым», — у роспачы напiсала ў сваiм «Iнстаграме» завуч магiлёўскай школы № 34 Галiна Бяляева, як толькi ёй стала вядома аб гэтай прапажы.

У той жа дзень настаўнiца звярнулася па дапамогу ў пошуку ў Ленiнскi РАУС Магiлёва, яе падтрымалi дэпутаты гарсавета, членам якога яна з'яўляецца. Разам з аднадумцамi яна абышла могiлкi, каб высветлiць, цi на месцы iншыя старадаўнiя надмагiллi. На жаль, яны не далiчылiся яшчэ аднаго помнiка — немаўляцi з красамоўным iмем Аляксандр Пушкiн.

— У мiлiцыi адразу ж папярэдзiлi, што шанцы знайсцi старадаўнiя плiты вельмi малыя, — кажа Галiна Бяляева. — Часцей за ўсё зламыснiкi ўжо абязлiчылi iх i пусцiлi на лом. Але мы спадзявалiся на лепшае.

Мiлiцыя ўзяла на кантроль усе металапрыёмнiкi ў горадзе, i праз месяц нарэшце прыйшла iнфармацыя, што нейкi мужчына прынёс лом крыжа. Сталi правяраць i высветлiлася, што на тых жа Машэкаўскiх могiлках адбыўся яшчэ адзiн крадзеж. Гэтым разам «ахвярай» стаў цяжкi металiчны крыж ХIХ стагоддзя з магiлы Алены Герасiмавай.

— Гэтыя нелюдзi наогул не шкадуюць нiкога i нiчога, — абураецца Галiна Бяляева. — Той жа помнiк Аляксандру Пушкiну быў вельмi вялiкi i глыбока сядзеў у зямлi. I прыйшлося папацець, каб выцягнуць яго цалкам. Што кiравала тымi, хто гэта рабiў, нават гадаць не трэба. Зарабiць як мага болей грошай.

Што датычыцца надмагiлля Грум-Гржымайлы, то выратаваць яго не ўдалося. Пры дачы паказанняў адзiн з падазраваных прызнаўся, што яны з напарнiкам раздрабнiлi яго i здалi на металалом.

— Гэта непапраўны ўдар па нашай гiсторыi, — перажывае Галiна Бяляева. — Такiх помнiкаў на магiлёўскiх могiлках засталiся адзiнкi. Iх трэба захаваць для нашых нашчадкаў. На жаль, гэта вельмi цяжка зрабiць на справе. Ёсць роды, што ўжо згаслi, i прамых нашчадкаў, якiя б маглi прад'явiць абвiнавачанне, няма. А значыць, няма i адказнасцi. Таму на сябе гэтую ролю павiнна ўзяць дзяржава.

Настаўнiца гiсторыi тэмай некропаля займаецца каля 10 гадоў. Разам з вучнямi яна правяла так званую iнвентарызацыю магiлёўскiх могiлак i зрабiла шмат цiкавых адкрыццяў. Сёння для яе гэта стала тэмай для навуковых даследаванняў. Галiна Бяляева ездзiць у расiйскiя архiвы i прывозiць адтуль унiкальны матэрыял. Зараз прадметам яе вывучэння сталi не толькi могiлкi Магiлёўскай вобласцi. Яна ўдзельнiчае ў мiжнародных канферэнцыях i робiць сапраўдныя адкрыццi.

— Старадаўнiя надмагiллi — гэта ўнiкальная крынiца новых фактаў, якiя могуць нават змянiць гiсторыю, — кажа суразмоўнiца. — У Аршанскiм раёне ёсць храм, побач з якiм знаходзяцца старадаўнiя могiлкi. Настаяцель яго не ведаў, каму яны належалi. Дапамаглi архiўныя даныя, якiя я прывезла з Санкт-Пецярбурга. З iх дапамогай мы аднавiлi iмёны пахаваных там святароў.

Зараз аб'ектам даследавання навуковай работы Галiны Бяляевай з'яўляецца знакамiтая Сынкавiцкая царква Святога Мiхаiла. Гэта адзiн са старадаўнiх гатычных праваслаўных храмаў Беларусi. I тая iнфармацыя, якую знайшла Галiна ў архiвах, дапаможа ўстанавiць iнiцыятараў яе пабудовы.

Да даследчыцы апошнiм часам звяртаецца шмат людзей з розных куткоў свету. Адным з iх яна дапамагла знайсцi пахаванне нашчадкаў магiлёўскiх купцоў Аношкаў, род якiх валодаў тым самым двухпавярховым асабняком з мансардай на вулiцы Ленiнскай, дзе цяпер размяшчаецца музей В. К. Бялынiцкага-Бiрулi. Кажуць, што тут прыпыняўся сам аўстрыйскi iмператар Iосiф II падчас свайго вiзiту ў Магiлёў на сустрэчу з расiйскай iмператрыцай Кацярынай II.

— Гэтыя людзi, калi даведалiся пра свае каранi, зусiм па-iншаму сталi глядзець на гiсторыю, — кажа Галiна Бяляева. — Гэта магiла цяпер пад iх аховай, а заадно i тыя, што знаходзяцца па суседстве. Магчыма, там таксама чакае свайго часу чыясьцi гiсторыя.

На жаль, сёння старадаўнiя надмагiллi афiцыйна не лiчацца гiсторыка-культурнымi помнiкамi. I пакуль адны iх разбураюць, iншыя як могуць ратуюць. Нядаўна на тэрыторыi магiлёўскага храма ў гонар Божай Мацi Усецарыцы з'явiлася старадаўняе надмагiлле. Яго знайшоў у лесе ў Пашкаве настаяцель храма. Па надпiсе даведаўся, што гэта плiта з магiлы жонкi святара Iосiфаўскага сабора, якi быў знiшчаны ў Магiлёве ў першай палове мiнулага стагоддзя. Свяшчэннiк кажа, што мясцовыя выпiвохi выкарыстоўвалi яго ў якасцi стала i рэзалi на iм каўбасу.

Год таму статус гiсторыка-мемарыяльнага пахавання быў нададзены ў Магiлёве старадаўняй частцы Яўрэйскiх могiлак. Але гэта, хутчэй, выключэнне, чым правiла.

— Усё пачалося з таго, што камунальнiкi наводзiлi на могiлках парадак i пашкодзiлi шмат каштоўных плiт, — расказвае старшыня яўрэйскай абшчыны Аляксей Каплан. — Мы даведалiся, што закон «Аб пахавальнай справе» прадугледжвае знiшчэнне тых магiл, якiя не даглядаюцца. Але на могiлках знаходзяцца помнiкi ХVIII—XIX стагоддзяў. Шмат у каго з пахаваных пад iмi наогул не засталося нашчадкаў. Мiж тым статус тых, хто там пахаваны, вельмi высокi. Напрыклад, браты Гранаты, стваральнiкi энцыклапедыi. Як можна такiя магiлы знiшчаць? Мы звярталiся ў шматлiкiя органы, у тым лiку да пасла Iзраiля ў Беларусi. Ён прыехаў у Магiлёў, наведаў могiлкi ў прысутнасцi прадстаўнiкоў гарадской улады, i пасля гэтага адбыўся зрух. Мы ўзялi шэфства над гэтымi могiлкамi, знайшлi спонсараў i за гэтыя грошы даглядаем пахаваннi. Зроблена каталагiзацыя могiлак, i сачыць за iх наяўнасцю цяпер прасцей.

Станоўчыя прыклады, калi адзiночным пахаванням надаецца статус гiстарычнай каштоўнасцi, ёсць у Гродне. Але ў маштабах краiны гэта пытанне ўсё яшчэ застаецца адкрытым. Крымiнальная адказнасць для паляўнiчых на помнiкi прадугледжана толькi ў тым выпадку, калi надмагiллю нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або калi паступiла заява ад нашчадкаў. Ва ўсiх астатнiх выпадках злачынцам максiмум, што пагражае, — гэта адмiнiстрацыйная адказнасць. У выпадку з Грум-Гржымайлам на сiтуацыю паўплывалi гiсторыкi. Справай займаўся непасрэдна дырэктар музея гiсторыi Магiлёва Аляксей Бацюкоў. З яго дапамогай былi знойдзены нашчадкi ў Маскве i ў Магiлёве, якiя ўжо звярнулiся з заявай разабрацца ў гэтай справе.

— Як высветлiлася, статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi надмагiлле можа атрымаць толькi ў тым выпадку, калi яно цэлае. Плiта з магiлы Грум-Гржымайлы была разбiтая на кавалкi, i яе каштоўнасцю не прызналi. Але ёсць заява ад нашчадка, i злачынцам пагражае крымiнальная адказнасць. Паколькi яны ўжо былi судзiмыя, iм можа пагражаць чарговае зняволенне, — сказаў старшы лейтэнант мiлiцыi Ленiнскага РАУС Магiлёва Мiхаiл Куксаў, якi займаецца расследаваннем гэтай справы.

У Магiлёве мiж тым вырашаюць пытанне захавання старадаўнiх помнiкаў.

— У Крымiнальным кодэксе ёсць артыкул 344, якi дазваляе прыцягваць да адказнасцi такiх злачынцаў, — кажа Аляксей Бацюкоў. — На жаль, на Машэкаўскiх могiлках знiшчаны помнiкi, у тым лiку i тых людзей, якiя ўжо не маюць нашчадкаў. Трэба неяк абаранiць i такiя надмагiллi, надаць iм статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. I мы будзем працаваць у гэтым кiрунку.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Фота з архiва Галiны БЯЛЯЕВАЙ

Загаловак у газеце: Паляванне на надмагiллi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.

Грамадства

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Галоўнаму хормайстру Вялікага тэатра 27 жніўня споўнілася 70 гадоў. 

У свеце

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

Уся Літва трапіла ў «чорную» зону заражэння каранавірусам. 

Грамадства

Страшнае слова «генацыд»

Страшнае слова «генацыд»

Для тых, хто прысвойвае сабе права быць «выключнымі», гэта рана ці позна становіцца катастрофай у маштабах народа.