Вы тут

Глядзiм новы фiльм Спайка Лi, якi з'явiўся надзвычай своечасова


Спайк Лi арганiзаваў яшчэ адзiн бойкi замес: у яго новай карцiне «Пяцёра адной крывi» — вайна ў В'етнаме, пошук скарбу, «вечнае» сяброўства, неадпушчаныя грахi, сямейныя драмы, перастрэлкi, Нiксан, Трамп i Black lives matter. Фiльм закручваецца вакол пяцярых ветэранаў-чорных, баявых таварышаў па службе, што ў свой час у складзе войскаў ЗША служылi на вайне ў В'етнаме. Рэжысёр сабе не здраджвае i зноў даволi выразна выказваецца пра расавую дыскрымiнацыю — праз хронiку, вар'яцкую праходку-спiч аднаго з герояў i дзiўную дыктарку, якая паведамляе па радыё, што «чорныя складаюць усяго адзiнаццаць працэнтаў насельнiцтва ЗША, але сярод салдатаў у В'етнаме iх 32 працэнты».


В'етнамская вайна, у якой Злучаныя Штаты ўзялi поўна-маштабны ўдзел, шырока адбiлася ў амерыканскiм кiно — пра яе здымалi Фрэнсiс Форд Копала, Стэнлi Кубрык i Майкл Чымiна, яна была часткай бiяграфiй, напрыклад, Рэмба ў выкананнi Сiльвестра Сталонэ альбо «ўнiверсальнага салдата», якога сыграў Жан-Клод Ван Дам. Ну i гэтак далей. Спайк Лi змяшчае, можна сказаць, тытульную тэму амерыканскай культуры ў кантэкст гiсторыi чорнага насельнiцтва ЗША: тут на вайну ў В'етнаме мы глядзiм з пункту гледжання афраамерыканцаў, i яна аказваецца не толькi сама па сабе траўмай, але i чарговым знакам расiзму.

Праўда, тэма расавай дыскрымiнацыi тут не прасоўваецца праз кожную сцэну — з яе ўсё пачынаецца, ёй заканчваецца, яна мiгцiць у мiмалётных фразах цi эпiзодах, а сам фiльм тым часам уяўляе сабой лiхое, у духу Спайка Лi, захапляльнае роўд-мувi са стрэламi, саспенсам i сантыментамi — усяго патроху.

Паводле сюжэта чатыры ветэраны праз амаль пяцьдзясят гадоў зноў сустракаюцца ў В'етнаме, каб у джунглях знайсцi парэшткi свайго пятага таварыша па службе — iх лiдара Нормана, што быў забiты падчас адной з аперацый, а таксама адкапаць куфар з залатымi злiткамi, якi падчас вайны яны не даставiлi адрасату i страцiлi ў той жа аперацыi. Дзеля мiсii сябры арганiзуюць экспедыцыю: падчас падрыхтоўкi ў гiсторыю ўлiваюцца новыя героi — усе яны акажуцца задзейнiчанымi ў небяспечнай вылазцы ў джунглi i прыўнясуць нешта сваё ў разгалiнаваную сiстэму матываў i кiнашаблонаў.

Мясцовы мафiёзi Дэрош, напрыклад, — яго iграе Жан Рэно — забяспечыць фiльм вострасюжэтнай формай i разыграе спаборнiцтва з галоўнымi героямi за валоданне скарбам. Адсюль i пераслед, i бойкi, i перастрэлкi. Дэвiд, сын аднаго з ветэранаў Пола, i нечакана выяўленая дачка другога ветэрана Оцiса зробяць «сямейныя», слязлiвыя, сентыментальныя эпiзоды. Новая знаёмая Дэвiда Хэйдзi ўвасобiць посткаланiяльны досвед — дачка багатых французаў, што нажылiся на вайне ў В'етнаме, яна адмовiлася ад спадчыны i занялася размiнiраваннем тэрыторый былых баявых дзеянняў.

Нарэшце, гледачы ўбачаць Анджэлу Дэвiс, Марцiна Лютэра Кiнга i некалькi адрозных па стылi ўрыўкаў, у якiх в'етнамка-дыктарка ў амаль сюррэалiстычнай манеры курыць i зачытвае звароты да чарнаскурых байцоў з ЗША. А самы дзёрзкi i некiраваны ветэран Пол эпiчна пройдзецца па джунглях — камера здымае яго проста ў твар — з золатам за плячыма i сiмвалiчным маналогам, маўляў, «ураду ЗША мяне не адолець». Black lives matter, як нi круцi, стаiць у фiльме вышэй за ўсё.

Галоўнай удачай сцэнарыя з'яўляецца дваiстасць паездкi — перад чацвёркай ветэранаў стаiць высакародная задача вярнуць свайго сябра Нормана сям'i на радзiму i ў той жа час карыслiвая мэта за адным захадам азалацiцца. У гэтай шматзадачнасцi кожны з герояў праявiць сябе па-рознаму, не кажучы ўжо пра тое, што святая памяць сама па сабе тут iдзе поруч з золатам i цi то супастаўляецца з iм, цi то супрацьпастаўляецца яму — глядзiце самi.

Таксама ў манеры рэжысёра — кульмiнацыяй гэтага соусу з рознастылёвых эпiзодаў i флэшбэкаў, тэм i матываў, персанажаў i шаблонаў становiцца сцэна ўзброенага канфлiкту. Выжываюць у вынiку экспедыцыi не ўсе, але некаторыя з выбылых памiраюць з маральнай сатысфакцыяй i аблягчэннем, а тым, хто застаўся, застаецца прыгожа распарадзiцца грашыма.

Прэм'ера новага фiльма Спайка Лi адбылася 12 чэрвеня на стрымiнгавай платформе Netflix. Стваральнiкi, вядома, не маглi так падгадаць, але карцiна з'явiлася якраз на хвалi рэфлексiй ад смерцi Джорджа Флойда i бурных наступстваў у ЗША i Еўропе, якiя тая выклiкала. Стужка, дзе героямi адной з галоўных амерыканскiх траўмаў XX стагоддзя становяцца чорныя, ды са згадкай чарговай несправядлiвасцi, iдэальна ўпiсалася ў сетку лiчбавых рэлiзаў. Не кажучы ўжо пра тое, што гэта ж Спайк Лi.

Iрэна КАЦЯЛОВIЧ

Загаловак у газеце: Пяцёра адной крывi

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.