Вы тут

«Мы проста працуем»


Прыйсцi працаваць у сродак масавай iнфармацыi, але iмкнуцца быць «вышэй» за яго — усё роўна што хiрургу на першай аперацыi абразiцца выглядам крывi. Наша работа — iнфармаваць. З нагоды жальбы некаторых журналiстаў, якiя, здаецца, стараюцца зрабiць з сябе вязняў сумлення i на гэтай хвалi павысiць уласны рэйтынг, успомнiўся адзiн выпадак.


Была яшчэ бяспёрым карэспандэнтам, затое з юнацкiм максiмалiзмам. Трэба было падрыхтаваць матэрыял пра падарунак гораду ад нямецкага пабрацiма. I горда заявiла я рэдактару: не пайду, маўляў, у мяне дзядуля з iмi ваяваў. А рэдактар мне адказала: «Пойдзеце. I зробiце добры матэрыял. Прафесiйна». I я пайшла. I зрабiла. Бо тут выбар просты, як у таго хiрурга.

Чытач не мусiць ведаць, якой рэлiгii ты трымаешся, колькi ты сёння спаў i як ты асабiста ставiшся да свiнак на ферме. Чытач чакае iнфармацыю. Урэшце, калi б з усiх тэлевiзараў чутна была адна хлусня, — глядач зрабiў бы свой выбар, проста нацiснуўшы на кнопку, цi не так? Але я не пра палiтыку. Зачапiла, як той казаў, менавiта пытанне прафесiяналiзму.

Праўду кажуць, сёння самая ўразлiвая катэгорыя насельнiцтва ў свеце — гэта белы мужчына-атэiст з традыцыйнай арыентацыяй. Дык сёння ў Беларусi журналiсты дзяржаўных СМI (што само па сабе ўжо пачало гучаць як абраза) сталi гэтымi самымi беднымi белымi мужчынамi... I нiякiх табе льгот. У адрозненне, дарэчы, ад тых, хто не справiўся з гэтым цяжарам i звольнiўся, — iм спачуваюць, з iх робяць герояў. Але давайце прызнаем: збегчы прасцей за ўсё.

Мы не «ловiм хайпу», не робiм укiдаў, не пiшам фэйкаў, абы назбiраць лайкаў. Мы проста працуем — i а чацвёртай ранiцы, i а восьмай вечара, i на ферме, i на заводзе. У полi, як той казаў, а не дзесьцi, часам нават за межамi краiны. I нiкому нiчога не даказваем. Насамрэч, i жадання няма. Проста крыўдна за калег, таму што бачу, у якiх умовах працуюць. З гонарам. «Рабi, што павiнен, i няхай будзе, што будзе» — гэта пра сённяшнiх карэспандэнтаў.

Так, у нас таксама ёсць уласная ацэнка сiтуацыi. На тое мы i homo sapiens, каб разважаць i рабiць вывады. Але нельга прыйсцi ў прафесiю i патрабаваць сабе асобных умоў толькi таму, што табе нешта не падабаецца. Годна прызнаць, што не справiўся, i сысцi. Але палiваць брудам тых, хто застаўся, — нiзка.

Сёння ўжо вiдавочна, хто чаго варты.

Варвара Марозава

Загаловак у газеце: Будзем прафесiяналамi, альбо Чаму некаторыя калегi спрабуюць у чужой бажнiцы свечкi папраўляць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Спецыяльна дзеля свята кіраўнік дзяржавы раней вярнуўся з Душанбэ, дзе прымаў удзел у саміце АДКБ — ШАС. 

Культура

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Гісторыка-археалагічны музей у Гродне апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, як стваралі зграфіт

Грамадства

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Кожнаму з бацькоў хочацца, каб яго дзіця было рознабакова развітым, паспяховым у будучым. 

Грамадства

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

У кожным з гарадоў адкрываліся памятныя знакі, праходзілі экскурсіі і мітынгі.