Вы тут

Чупрыс: За праблемай канкрэтнага чалавека трэба бачыць сiтуацыю ў цэлым


Пра гэта заявiла намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Вольга Чупрыс падчас асабiстага прыёму ў Пiнску

«Гэта вельмi важна — вырашыць праблему кожнага чалавека. Але калi мы бачым звароты i аналiзуем iх у сукупнасцi, то павiнны рабiць высновы пра тое, якiя ёсць недапрацоўкi ў сiстэме ў цэлым, якiя ёсць рэсурсы для таго, каб палепшыць сiтуацыю. Наша работа, у тым лiку Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта i ўсёй сiстэмы дзяржаўных органаў, павiнна быць нацэлена на перспектыўнае развiццё. Недастаткова прааналiзаваць толькi канкрэтны зварот. Трэба прааналiзаваць у цэлым усё, што адбываецца ў тым цi iншым кiрунку, зрабiць адпаведныя высновы i, зыходзячы з гэтага, выбудаваць далейшую работу», — сказала Вольга Чупрыс.


Папярэдне на прыём запiсалiся 10 чалавек. Большасць пытанняў датычылася юрыдычнай тэматыкi — адносiн у галiне права, дзейнасцi праваахоўных органаў, судовай сiстэмы. Гэта не стала нечаканасцю для Вольгi Чупрыс. За апошнi час колькасць зваротаў у Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта з Пiнскага рэгiёна ў цэлым знiзiлася. Разам з тым павялiчылася колькасць зваротаў па праваахоўнай сферы, рабоце судовых органаў, выкананнi вынесеных судовых рашэнняў. «Гэта значыць напрошваецца выснова: калi ёсць такi зрэз, павялiчваецца колькасць зваротаў па гэтых кiрунках, адпаведна, трэба на тое рэагаваць. Вядома, мы не пакiнем без увагi згаданыя пытаннi», — адзначыла намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта.

Яна звярнула ўвагу на тое, што ў цэлым мяняецца характар пытанняў, з якiмi людзi звяртаюцца на асабiстыя прыёмы. Напрыклад, раней часцей за ўсё гаворка iшла аб праблемах у жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Цяпер колькасць такiх зваротаў значна зменшылася. «Што сведчыць аб тым, што сiстэма пачала працаваць у гэтым кiрунку. Значыць скаргi грамадзян далi штуршок да таго, каб былi паляпшэннi ў гэтай сферы. Мне здаецца, людзi пачынаюць давяраць таму, што мы робiм. Бо яны ўбачылi: адзiн раз вырашылi, другi, трэцi, потым сiстэмна папрацавалi, палепшылi кiрунак», — падкрэслiла Вольга Чупрыс.

Падчас сваёй паездкi ў рэгiён яна таксама наведала Палескi дзяржаўны ўнiверсiтэт, дзе азнаёмiлася з праектамi, над якiмi працуе iнжынiрынгавы цэнтр ВНУ, сустрэлася з прафесарска-выкладчыцкiм саставам.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.

Грамадства

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Галоўнаму хормайстру Вялікага тэатра 27 жніўня споўнілася 70 гадоў. 

У свеце

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

Уся Літва трапіла ў «чорную» зону заражэння каранавірусам. 

Грамадства

Страшнае слова «генацыд»

Страшнае слова «генацыд»

Для тых, хто прысвойвае сабе права быць «выключнымі», гэта рана ці позна становіцца катастрофай у маштабах народа.