Сёння ў Палаце прадстаўнікоў разгледжаны законапраект аб змяненні законаў па пытаннях пенсіённага забеспячэння, які прадугледжвае паляпшэнне ўмоў налічэння пенсій для тых, хто працуе ў шкодных умовах.
Як растлумачыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Жанна Стаціўка, з 2009 года ў Беларусі (першай на постсавецкай прасторы) дзейнічае сістэма пенсіённага прафесійнага страхавання — адлічэнні наймальнікаў для выплаты працаўнікам са шкоднымі ўмовамі страхавой пенсіі. За тэрмін, крыху большы за дзесяць год, катэгорыі працаўнікоў, на каго распаўсюджвалася яе дзеянне, не здолелі сфарміраваць дастаткова вялікую пенсію ў накапляльнай сістэме.
«Таму прынята рашэнне даць магчымасць такім катэгорыям працаўнікоў атрымліваць пенсію з агульнай пенсійнай сістэмы. Гэта падтрымка грамадзян, у якіх невялікая пенсія, і вялікі плюс для наймальнікаў, таму што ёсць магчымасць не згубіць работнікаў перадпенсіённага ўзросту, якія, ведаючы, што будзе невялікая пенсія, шукалі іншую работу», — паведаміла Жанна Стаціўка.
Па яе словах, са адпаведнымі зваротамі звярталіся шмат працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, кіроўцаў грамадскага транспарта, настаўнікаў, артыстаў, спартсменаў.
«Са студзеня 2021 года будуць у два разы павялічаны ўзносы ў фонд пенсіённага страхавання, каб маладое пакаленне, якое працуе сёння, здолела сфарміраваць сабе годную пенсію», — дадала дэпутат.
Варвара МАРОЗАВА
Прэв’ю: Depositphotos.com
У карабля «Рудакова» малады капітан.
На пяты набор прыйшлі 142 заяўкі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.