Вы тут

Васіліса Марзалюк: Кожны можа выказваць сваё меркаванне, а не падстройвацца пад чыёсьці


Чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў 2015 і 2019 гадоў, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы па вольнай барацьбе Васіліса Марзалюк разважае аб падзеях, якія адбываюцца ў інтэрнэт-прасторы:


«Я ў прынцыпе стараюся абстрагавацца ад палітыкі, лічу, што не варта выказваць меркаванне наконт сваіх пераваг у гэтай сферы публічна. Яго я абсалютна дакладна выкажу 9 жніўня, калі прыйду на выбары. Як, напэўна, і кожны нармальны законапаслухмяны грамадзянін. Але пра тое, што адбываецца зараз у інтэрнэт-прасторы, не сказаць нельга. Здзіўляе і выклікае непаразуменне тое, што спартсмены, якія выказваюцца за цяперашнюю ўладу і добра адгукаюцца аб нашай краіне, атрымліваюць у адказ столькі хайпу, негатыву ў свой адрас. Але калі мы хочам дэмакратыі, калі пра яе гаворым, то кожны можа выказваць сваё меркаванне, а не падстройвацца пад чыёсьці, ці не так? Вельмі крыўдна і сумна назіраць, як людзі крыўдзяць адзін аднаго зараз на форумах і ў каментарыях».

Прэв’ю: wrestling.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Наша агульная задача — яшчэ мацней аб’яднацца і працаваць на карысць роднай Беларусі»

«Наша агульная задача — яшчэ мацней аб’яднацца і працаваць на карысць роднай Беларусі»

Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны