Вы тут

Важна захаваць кансалідацыю ў грамадстве


У Воранаўскім раёне, што на Гродзеншчне, прыём грамадзян правёў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар ГЕДЗІЧ. У рамках рабочага візіту сенатара прайшла сустрэча з работнікамі сферы культуры раёна.


Асноўнай тэмай сустрэчы сталі не толькі надзённыя праблемы ўстаноў культуры ў перыяд нестабільнай эпідэміялагічнай сітуацыі, але і развіццё нашай краіны за чвэрць стагоддзя.

Падтрымліваць канкурэнтаздольны ўзровень эканомікі, захоўваць і пашыраць свае пазіцыі на сусветнай арэне становіцца ўсё цяжэй. І ўдвая складаней дасягаць гэтых мэт, калі ў якасці абавязковай умовы стаіць задача шырокага сацыяльнага забеспячэння ўсіх слаёў насельніцтва, напрыклад, забеспячэння нізкага ўзроўню беспрацоўя, бясплатных адукацыі і медыцыны, сацыяльнай падтрымкі малазабяспечаных і гэтак далей. Менавіта гэты шлях развіцця абраны ў нашай краіне. Як бы цяжка ні было, нельга адступаць ад прынцыпу падтрымання ўзроўню сацыяльных гарантый для нашых людзей. У гэтых умовах вельмі важная кансалідацыя нашага народа, падкрэсліў сенатар.

Паводле «Воранаўскай газеты»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».