Вы тут

Жыхары Краснаполля разам упрыгожылі свой двор


Маладзёжны праект БРСМ «#Разам з бацькамі» падтрымалі краснапольскія дэпутаты, грамадская арганізацыя «Белая Русь», прадпрыемства «Жылкамгас» і шматдзетныя сем'і дамоў №№ 22 А і 22 Б па вуліцы Ціміразева. Наводзіўся парадак на прыдамавых тэрыторыях і на дзіцячай пляцоўцы.


— Гэтая пляцоўка выбрана невыпадкова, — адзначыла старшыня Краснапольскага Савета дэпутатаў Анжаліка Гоман. — Агульная колькасць дзяцей, якія тут пражываюць, самая вялікая ў райцэнтры. Першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Марыя Шайтура разам з нашым дэпутатам райсавета па Ціміразеўскай акрузе № 2 Наталляй Герашчанкай правялі папярэднюю інфармацыйную работу сярод насельніцтва. Радуе, што так шмат сем'яў адгукнулася на наш заклік. Такія мерапрыемствы яднаюць пакаленні, выхоўваюць у падлетках любоў да сваёй радзімы.

Удзельнікі акцыі фарбавалі лаўкі і дзіцячыя арэлі, наводзілі парадак з пясочніцамі і скрынямі, бялілі бардзюры. Арганізацыя «Белая Русь» забяспечыла ахвотных фарбамі і мелам, а «Жылкамгас» устанавіў для дзяцей новую пясочніцу. Літаральна за гадзіну дзіцячая пляцоўка зайграла новымі фарбамі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота дадзена рэдакцыяй раённай газеты «Чырвоны сцяг»

Загаловак у газеце: Разам упрыгожылі свой двор

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.