Вы тут

У Гродне новы тралейбусны маршрут, які звяжа Грандзічы і Альшанку


Па ім стануць курсіраваць бескантактныя тралейбусы. Маршрут уводзіўся ў дзеянне паэтапна. Напачатку была ўведзена першая частка, даўжынёй 30 кіламетраў, другі этап пашырыў маршрут удвая. Трэба сказаць, што Гродна вельмі хутка разрастаецца, вядзецца забудова наваколля як індывідуальнымі дамамі, так і шматпавярховікамі. Паралельна гэтаму вядзецца і забеспячэнне навасёлаў транспартнай інфраструктурай. Як паведаміў намеснік дырэктара Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення Андрэй Эйсмант, горад рухаецца ў бок перавагі транспарту з аўтаномным ходам. Дарэчы, менавіта Гродна стаў першым горадам у краіне, дзе пачаў курсіраваць бескантактны тралейбус. Цяпер у парку іх 15, летась атрымалі 10 машын беларускай вытворчасці. Сёння яны забяспечваюць рух на трох маршрутах. Самым працяглым стане новы шлях, які звяжа дальнія мікрараёны — Грандзічы і Альшанку. Яго «кола» складзе каля 60 кіламетраў. Варта сказаць, што маршрут пройдзе па добраўпарадкаванай магістралі.


Фота: transphoto.ru

У горадзе аддаецца вялікая ўвага рамонту дарог. Літаральна напярэдадні Дня незалежнасці ўведзены ў дзеянне некалькі ўчасткаў у цэнтральнай частцы Гродна. Вядзецца замена камунікацый і ўкладваецца новае асфальтавае пакрыццё. Але не толькі. Ставяцца новыя металічныя агароджы, добраўпарадкоўваюцца прыпынкі транспарту, пераходы. Асаблівая ўвага аддаецца будаўніцтву жылля і сацыяльных аб'ектаў. Сёлета плануецца пабудаваць 25 шматпавярховікаў, галоўным чынам у новых мікрараёнах — Грандзічах і Альшанцы, якія знаходзяцца адпаведна на поўначы і поўдні абласнога цэнтра. Гэтыя напрамкі будуць развівацца як у жыллёвым, так і сацыяльна-інфраструктурным плане. Значна палепшыць транпартны рух паміж двума мікрараёнамі новы мост, рэканструкцыя якога зараз актыўна вядзецца.

А вось будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплекса ў Навагрудку цалкам завершана. Урачыстае адкрыццё з удзелам абласных улад адбудзецца напярэдадні Дня Незалежнасці. Новы комплекс, які атрымаў назву «Лідар», у Навагрудку лічаць самым маштабным за апошняе дзесяцігоддзе. Гэта першы такога роду спартыўны аб'ект раёна. Адна толькі спартыўная зала зможа змясціць 750 балельшчыкаў. Дарэчы, гэта самае вялікае памяшканне комплексу. Тут змогуць займацца аматары футбола, валейбола, баскетбола і гандбола. Не абышлося і без басейна з пяццю дарожкамі, працягласць якіх 25 метраў. У новым комплексе абсталявана таксама трэнажорная зала і памяшканне для заняткаў фітнесам. Будзе тут і кафэ на 30 пасадачных месцаў.

Хоць праект даволі маштабны, ён узведзены менш чым за два гады. Яго агульны кошт складае каля 12 мільёнаў рублёў. Асаблівая ўвага аддадзена тэхнічнаму абсталяванню — тут і забяспечанасць інтэрнэтам, тэлекамунікацыямі, відэаназіранне і іншае. Дзякуючы гэтаму адсюль можна весці прамыя тэле- і радыётрансляцыі мерапрыемстваў. Таксама комплекс будзе даступны для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Як паведамілі ў абласным упраўленні будаўніцтва і архітэктуры — на чарзе здача першага пускавога комплексу маштабнай рэканструкцыі Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы, на які з абласнога бюджэту выдзелена больш за два мільёны рублёў. Тут цалкам адноўлены хірургічны корпус, зроблена новая прыбудова, дзе будзе ўстаноўлены новы камп'ютарны тамограф. Будзе закуплена іншае сучаснае абсталяванне, якое дазволіць аказваць якасную медыцынскую дапамогу жыхарам не толькі Лідскага раёна, але і суседніх. Завяршыць работы плануецца ў ліпені.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Палепшыцца транспартны рух

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.