Вы тут

З аўторка пахаладае


Незвычайны па аб'ёме скандынаўскі антыцыклон, які размясціўся над тэрыторыяй Беларусі, прынёс нам вельмі цёплае і сухое надвор'е. Сёння змен у сінаптычнай сітуацыі не адбудзецца. Чакаецца хутчэй ліпеньская спёка, калі ў разгар дня будзе да 26—31 цяпла. І ў выхадныя захаваецца цёплае надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


artfile.me

У суботу ўначы вялікая частка краіны застанецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, удзень з тэрыторыі Польшчы на заходнюю частку краіны перамесціцца франтальная сістэма. Уначы месцамі па Брэсцкай вобласці, раніцай і ўдзень па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы стане вельмі камфортна, калі тэмпература паветра не будзе апускацца ніжэй чым плюс 12—18 градусаў, а ўдзень стане яшчэ цяплей — да 24—30 цяпла.

На наступны дзень тэрыторыю нашай краіны наведаюць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. На большай частцы краіны ў нядзелю чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы стане наогул душна, бо сіноптыкі прагназуюць ад плюс 14 да плюс 19 градусаў, а ўдзень спякота злёгку спадзе і стане ад 22 да 29 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня тэрыторыя краіны застанецца пад уплывам атмасферных франтоў, за якімі пачне паступаць халодная паветраная маса паўночнаатлантычнага паходжання. Яна спачатку прынясе даволі свежае паветра, а потым і воблачнасць. А з аўторка ў нашым рэгіёне ўсталюецца адносна халоднае для гэтага часу надвор'е.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.