Вы тут

12 баз хай-тэка


У Кітаі паскараецца развіццё экспарту лічбавых паслуг.


Міністэрства камерцыі, Адміністрацыя па пытаннях кіберпрасторы і Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР сумесна вызначылі 12 нацыянальных экспартных баз лічбавых паслуг, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Сярод іх — пекінскі навукова-тэхнічны парк Чжунгуаньцунь (ZPark), высокатэхналагічная прамысловая зона ў горадзе Далянь правінцыі Ляанін (DalianHigh-tech Industrial Zone), парк праграмнага забеспячэння ў раёне Пудун горада Шанхай (Shanghai Pudong Software Park), даліна праграмнага забеспячэння ў горадзе Нанкін правінцыі Цзянсу (Кітай Nanjing Software Valley), парк праграмнага забеспячэння ў горадзе Сямэнь правінцыі Фуцзянь (Xiamen Software Park) і парк праграмнага забеспячэння ў новым раёне Тяньфу горада Чэнду правінцыі Сычуань (Tianfu Software Park) і інш.

Зараз лічбавыя тэхналогіі адыграюць важную ролю ў глабальнай барацьбе з эпідэміяй каранавіруса новага тыпу, хутка развіваюцца такія новыя галіны, як праца анлайн, анлайн-адукацыя, воблачнае падпісанне дакументаў, тэхналогія 5G. Як паведаміў прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн, стварэнне нацыянальных экспартных баз лічбавых паслуг стымулюе развіццё лічбавага гандлю і прымяненне лічбавых тэхналогій. Гэта дазволіць сфарміраваць новыя фарматы бізнесу знешняга гандлю Кітая, паскорыць узнікненне новых міжнародных канкурэнтных пераваг і будзе садзейнічаць, тым самым, высакаякаснаму развіццю сферы паслуг.

Прэв’ю: russian.people.com.cn

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.