Вы тут

У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры прадстаўлены новыя кнігі


У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры былі прадстаўлены новыя кнігі, з якіх сучасныя чытачы могуць даведацца пра багацце і шматграннасць музычнай культуры нашай краіны і яе славутых прадстаўнікоў.


— Мы сутыкаемся з музыкай ад нараджэння, калі маці спявае нам калыханку, і потым на працягу ўсяго жыцця выбіраем з усёй разнастайнасці музыкі тую, якая нам блізкая. Безумоўна, культурны і адукаваны чалавек павінен умець разбірацца ў музыцы, у яе кірунках, ведаць пра кампазітараў, якія нарадзіліся, жылі і тварылі на нашай зямлі. Таму выдавецтва «Беларуская Энцыкла-
педыя імя Петруся Броўкі» бярэ на сябе місію расказаць пра ўсё гэта, — расказала дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Вольга Ваніна.

Спектр кніг, якія тут выдаюцца, досыць шырокі. Напрыклад, дзецям розных узростаў могуць быць цікавыя выданні «Міхал Клеафас Агінскі» (выйшла ў серыі «Гісторыія для школьнікаў») альбо «На чым іграе музыка», дзе гаворка ідзе пра народныя музычныя інструменты. На шырокае кола чытачоў разлічаны кнігі «Лібрэта опер Станіслава Манюшкі», «Кампазітары Беларусі: Мікалай Аладаў, Яўген Глебаў і Сяргей Картэс», «Арганы Беларусі» — кніга, дзе прадстаўлены практычна ўсе арганы Беларусі і месцы іх знаходжання (а ў дадатак — дыск, на якім можна пачуць арганную музыку).

Як адзначыла загадчык Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Зінаіда Кучар, кожнае з гэтых выданняў мае сваё дапаўненне ў экспазіцыях музея. Напрыклад, калі гаворым пра народныя інструменты, то можна завітаць у залу «Вытокі тэатральнай і музычнай культуры», каб даведацца пра той перыяд у музычнай і тэатральнай культуры, калі паміж імі не было падзелу.

— Выбраны выдавецтвам кірунак па папулярызацыі музыкі — гэта нават крыху нечакана, бо ў наш час даволі рэдка ўвага выдаўцоў скіроўваецца на гэтую тэму. Тое, што сёння ёсць такая платформа, дзе можам прадставіць творчасць нашых вядомых дзеячаў культуры і мастацтва, музычнай культуры, проста выдатна, — кажа загадчык кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, член праўлення Беларускага саюза кампазітараў Наталля Ганул.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pcnews.ru

Загаловак у газеце: Ад калыханкі да класікі

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.