Вы тут

З 26 чэрвеня пачалася доследна-прамысловая эксплуатацыя праграмнага забеспячэння


У Беларусі з 26 чэрвеня пачалася доследна-прамысловая эксплуатацыя праграмнага забеспячэння, якое дазваляе выпускаць банкаўскія гарантыі і іншыя паведамленні, звязаныя з іх абарачэннем, на карысць мытных органаў у выглядзе электроннага дакумента.


Як удакладняе прэс-служба Нацыянальнага банка Беларусі, гэта навіна дазволіць ажыццяўляць абмен адпаведнымі данымі паміж інфармацыйнай сеткай фінансавага рэгулятара краіны, які функцыянуе па тэхналогіі блокчэйн, і інфармацыйнай сістэмай Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Укараненне механізма электроннага абарачэння банкаўскіх гарантый дазволіць суб'ектам гаспадарання аптымізаваць парадак узаемадзеяння па пытаннях гарантаванага выканання абавязацельстваў па выплаце мытных пошлін, падаткаў і іншых плацяжоў, дазволіць банкам спрасціць працэдуру ўзаемадзеяння з мытнымі органамі і скароціць час з моманту выпуску гарантыі банкам да яе прыняцця мытным органам. Увод праграмнага забеспячэння ў прамысловую эксплуатацыю плануецца з 1 жніўня гэтага года.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Мытня «дае дабро», таму што банкі гарантуюць

Выбар рэдакцыі

Культура

«Меню» для вандроўніка

«Меню» для вандроўніка

У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.

Сям'я і дэмаграфія

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.