Вы тут

Больш за 400 чалавек сталі выпускнікамі Ваеннай акадэміі


У суботу ў Ваеннай акадэміі адбылася ўрачыстая цырымонія выпуску маладых лейтэнантаў. Больш за 400 чалавек паспяхова скончылі вучобу на сямі факультэтах. Ужо праз месяц яны пачнуць несці службу.


Падчас цырымоніі міністр абароны Віктар Хрэнін адзначыў, што ў злучэннях і воінскіх часцях, куды накіроўваюцца выпускнікі для далейшага праходжання службы, яны мусяць вырашаць шмат адказных задач. Сярод іх — забеспячэнне высокай баявой гатоўнасці, выхаванне і навучанне падначаленых, засваенне новага ўзбраення. І вучыцца ім давядзецца ўвесь час — нягледзячы на тое, што яны атрымалі цалкам сучасную адукацыю.

Ваенная справа не стаіць на месцы. Развіваецца зброя, баявая тэхніка, удасканальваецца ваеннае мастацтва. Усё гэта патрабуе сталай працы над сабой, павышэння прафесійнага ўзроўню. Будзьце патрабавальнымі і клапатлівымі камандзірамі, няўхільна падтрымлівайце вайсковую дысцыпліну і арганізаванасць, — звярнуўся да выпускнікоў кіраўнік ваеннага ведамства. — Шмат хто з вас прыняў удзельнічаў у парадзе да Дня Перамогі. Мы паказалі непарыўную сувязь пакаленняў няскоранага беларускага народа, вернасць подзвігу пераможцаў. Незалежнасць краіны — гэта перш за ўсё велізарная адказнасць за забеспячэнне яе бяспекі, абарону нацыянальных інтарэсаў, міру на нашай зямлі. Гэтую высокую адказнасць афіцэры прынялі на сябе.

Начальнік Ваеннай акадэміі Віктар Лісоўскі зазначыў, што сярод выпускнікоў сёлета 12 уганараваны залатога медаля і дыплома з адрозненнем. 

Адзін з іх — Уладзіслаў Ёрш. Ён будзе служыць у 8-й радыётэхнічнай брыгадзе ў Баранавічах.

Я адчуваю адначасова радасць і смутак, —дзеліцца лейтэнант. — Радасць — таму што я пераадолеў гэтыя чатыры гады. Калісьці паставіў сабе мэту атрымаць залаты медаль, афіцэрскія пагоны — і яна дасягнута. А смутак — з-за таго, што развітваюся з камандзірамі, якія чатыры гады замянялі родных і блізкіх, з выкладчыкамі, з якімі рабіліся адкрыцці. Акадэмія была маім другім домам, я таксама з ёй развітваюся і разумею, што калі і вярнуся сюды, то няхутка.

І вось гучыць марш «Развітанне славянкі». Выпускнікі ідуць па плацы ўрачыстым маршам і хаваюцца з позірку за паваротам. Наперадзе ў іх — новае, афіцэрскае жыццё. 

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?