Вы тут

Віцебску споўнілася 1046 гадоў


Лічыцца, што горад быў заснаваны ў 974 годзе. Дарэчы, па «ўзросце» ён — другі ў краіне, пасля «калыскі гарадоў беларускіх» — Полацка... Пандэмія ўнесла карэктывы ў маштаб святкавання: большасць мерапрыемстваў можна было ўбачыць у «віртуальным фармаце».


Традыцыйна святкаванне распачынаецца 26-га чэрвеня — у дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кіраўніцтва гарвыканкама, аблвыканкама, дэпутаты, лідары грамадскіх арганізацый усклалі кветкі да манумента вызваліцелям, які знаходзіцца на плошчы Перамогі. Сярод удзельнікаў ганаровай цырымоніі былі і старажылы горада, чый лёс «апалены» вайной... У 1944 годзе савецкіх воінаў сустракалі ўсяго каля 120 гараджан. А да пачатку Вялікай Айчынай вайны ў Віцебску пражывалі 167,3 тысячы чалавек. На сённяшні дзень у горадзе 364,8 тысячы жыхароў.

Узнагароджанне лаўрэатаў звання «Віцябчанін года» — добрая традыцыя падчас святкавання. Вось і сёлета ўшанавалі тых, хто зрабіў горад больш прыгожым, камфортным для пражывання, утульным або ўнёс свой уклад у тое, каб пра Віцебск лепш ведалі за мяжой. Сярод самых дастойных каля дзесяці гараджан: урач хуткай медыцынскай дапамогі Сяргей Мікодзін, генеральны дырэктар ААТ «Даламіт» Іван Бабак, кіраўнік прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Машынабудаўнічая кампанія «Віцебскія пад'ёмнікі» Андрэй Сідараў і іншыя.

Старшыня гарвыканкама Вадзім Заранкін падкрэсліў, што ў Віцебску шмат таленавітых, працавітых, добрасумленных жыхароў, таму выбраць найбольш годных вельмі цяжка.

Што датычыцца мерапрыемстваў, арганізатары трохдзённага святкавання прыдумалі новы спосаб «быць разам, але асобна». Была магчымасць, не выходзячы з дому, убачыць цікавыя выстаўкі, праекты, імпрэзы.

У прыватнасці, у выставачнай зале цэнтра сучаснага мастацтва адбылося адкрыццё анлайн-выстаўкі твораў мясцовых мастакоў «Партрэт горада».

Гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прэзентаваў у віртуальным павуцінні творчы месендж «Віцебск — горад дзяцінства». У праграме былі віншаванні ад гурткоўцаў, канцэртныя нумары, літаратурна-музычныя кампазіцыі.

Бібліятэка імя Горкага ў адной з сацыяльных сетак арганізавала паэтычны марафон...

Але былі падзеі і ў рэале. Каля канцэртнай залы «Віцебск» было чаму прыемна здзівіцца. Тут стартаваў ужо ўпадабаны гараджанам адкрыты гарадскі творчы праект «Віцебскі квАРТал», у рамках якога аматары гісторыі роднага горада змаглі прыняць удзел у аўта-, вела-, пешаходным квэсце «Карта музеяў Віцебска». Самыя хуткія і самыя крэатыўныя гульцы атрымалі памятныя прызы. Вельмі цікавае там жа было мерапрыемства «Зроблена з сэнсам» з удзелам аматараў аўтагуку, а таксама выступленне школы карнавальнай самбы і бразільскіх барабанаў RACCOON BATUCADA...

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?