Вы тут

Як міліцыянеры дапамагаюць людзям


Знайшлі чалавека

Раніцай 26 чэрвеня ў Брэсце на скрыжаванні дзвюх вуліц — Маскоўскай і Фруктовай — на праезнай частцы ляжаў пажылы мужчына. Пасля таго як пра гэта паведамілі ў дзяжурную часць ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, на месца падзей адправіліся інспектары. Яны ўбачылі, што дзядуля сядзіць каля тратуара і выглядае вельмі разгублена. Інспектары прапанавалі мужчыну дапамогу — падвезці яго дадому. Пенсіянер адгукнуўся з радасцю, але... дакладнага адраса пражывання не памятаў. На шчасце, у адным з двароў яго пазналі суседкі, якія і падказалі дакладную кватэру, дзе ён жыве.

Дзверы адчыніла жонка. Яна і паведаміла ашаламляльную навіну. Аказалася, што яе муж сышоў два дні таму з дому. Куды — невядома. Сама яна моцна разгубілася і не ведала, што рабіць. Жанчына доўга дзякавала інспектарам ДАІ за іх дапамогу.

Рызыкоўнае купанне

Вечар мінулай пятніцы выдаўся ў Мінску вельмі душны і спякотны. Людзі пацягнуліся на адпачынак да вады, але... не ўсе з іх зважалі на правілы бяспекі. На канале Сляпянскай воднай сістэмы купацца забаронена ўвесь час. Гэта не стала перашкодай для аднаго з мужчын, які вырашыў у ім асвяжыцца на тэрыторыі аднаго са сталічных паркаў. Тое, што чалавек тоне, убачыў сяржант міліцыі Максім Карнільчык. Ён тут жа кінуўся ў ваду, дастаў чалавека і аказаў яму першую медыцынскую дапамогу. Неабачлівага адпачывальніка перадалі медыкам.

Выратаваны нованароджаны

Раніцай 21 чэрвеня нарад інспектараў ДАІ Заводскага РУУС ехаў па Партызанскім праспекце. Каля станцыі метро «Магілёўская» стаяў легкавік, міргаючы аварыйным святлом. Раптам насустрач патрулю выбег мужчына — як пазней аказалася, ён быў кіроўцам машыны, якая зламалася. Ён расказаў пра тое, што склалася крытычная сітуацыя — у аўтамабілі задыхаецца нованароджанае дзіця, а брыгада хуткай медыцынскай дапамогі пакуль яшчэ не прыбыла.

Інспектары ДАІ прапанавалі пад'ехаць мужчыну разам з малым да найбліжэйшай бальніцы. Яны ўключылі пробліскавыя маячкі і гукавую сігналізацыю і паехалі ў напрамку да медыцынскай установы. Праехаўшы адлегласць у адзін перагон метро, яны ўбачылі, што насустрач едзе машына «хуткай». Міліцыянеры тут жа перадалі малога медыкам, якія аказалі яму неадкладную дапамогу.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Прэв’ю: gp.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.