Зірнуць на вайну вачыма ваеннага карэспандэнта, пазнаёміцца з легендарнымі асобамі, стаць сведкамі знакавых падзей змогуць удзельнікі квэсту «Аб Вялікай Айчыннай...»
З 3 ліпеня 2020 года Нацыянальны мастацкі музей і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны запускаюць культурна-адукацыйны праект-квэст. Гэта першая сумесная работа, скіраваная на захаванне памяці і абуджэнне цікавасці да ваеннай гісторыі сярод сучасных пакаленняў, якая не мае аналагаў у Беларусі. Унікальнасць квэсту ў тым, што яго сцэнарый пабудаваны на ўзаемасувязі ідэнтычных ці падобных музейных прадметаў, якія прадстаўлены ў экспазіцыях абодвух музеяў.
Удзельнікам квэсту неабходна выправіцца ў няпростае падарожжа па старонках гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага часу, падчас якога яны павінны пабываць у двух музеях. Заданні гульні размешчаны на спецыяльнай інтэрнэт-платформе. У якасці дапаможніка па экспазіцыях удзельнікі будуць выкарыстовываць «франтавы дзённік», дзе змешчана гісторыя чалавека, які прайшоў складаны шлях з першых дзён вайны і да Перамогі. Гэта выданне ручной работы — сумесная творчая распрацоўка навуковых супрацоўнікаў і мастакоў музея. Працягласць квэсту каля трох гадзін, да ўдзелу ў праекце запрашаюцца сфарміраваныя каманды ў колькасці да 10 чалавек.
Алена ДЗЯДЗЮЛЯ
Прэв’ю: тюмень.квестгид.рф
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.