Вы тут

За абразы ў інтэрнэце прадугледжана адказнасць аж да крымінальнай


Аб гэтым падчас брыфінгу нагадаў выконваючы абавязкі начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры Беларусі Павел ЕЛІСЕЕЎ.


«Апошнім часам назіраецца значнае павелічэнне колькасці зваротаў грамадзян у органы ўнутраных спраў і непасрэдна ў Міністэрства ўнутраных спраў са скаргамі на некарэктную крытыку, публічнае цкаванне, абразы і пагрозы за выказванне сваёй пазіцыі па розных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы, якія размяшчаюцца на розных інтэрнэт-рэсурсах, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі», — адзначыў пракурорскі работнік.

Ён падкрэсліў, што сітуацыя, якая склалася, стала магчымай у выніку памылковага ўяўлення і ўспрымання сеткі Інтэрнэт як тэрыторыі ўсёдазволенасці, а ананімнага фармату зносін — як гарантыі беспакаранасці за пэўныя нядобрыя дзеянні.

«Генеральная пракуратура заўсёды зыходзіла і зыходзіць з таго, што грамадзяне незалежна ад іх палітычных перакананняў і прыхільнасцяў маюць роўныя правы на публічнае выказванне свайго меркавання, сваёй пазіцыі. У перыяд выбарчых кампаній палеміка і абмен думкамі могуць дасягаць асаблівага напружання. Але гэта нармальны працэс для любой дэмакратычнай дзяржавы. Аднак спадарожнай умовай такой свабоды з'яўляецца перш за ўсё прытрымліванне элементарнай культуры зносін — калі дыскусія ці абмен думкамі не пераходзяць межы прыстойнасці альбо закона. Публічныя паклёп, абразы ў сетцы Інтэрнэт не толькі непрымальныя, але праследуюцца па законе. За падобныя дзеянні можа наступаць крымінальная, адміністрацыйная і грамадзянска-прававая адказнасць», — папярэдзіў Павел Елісееў.

У прыватнасці, удакладніў выконваючы абавязкі начальніка аддзела, распаўсюджванне заведама непраўдзівых звестак, якія няславяць іншую асобу, паклёп у сродках масавай інфармацыі, інтэрнэце ці іншай сетцы электрасувязі, а таксама паклёп, які ўтрымлівае абвінавачанні ў здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства, акрамя штрафу можа карацца арыштам ці абмежаваннем свабоды да трох гадоў. Аналагічныя санкцыі прадугледжаны за наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказаныя ў непрыстойнай форме (абразу праз распаўсюджванне такіх звестак у СМІ ці інтэрнэце).

Размяшчэнне на электронных рэсурсах пагроз прычынення шкоды жыццю, здароўю грамадзян ці іх маёмасці таксама цягне крымінальны пераслед, паколькі робіць замах на асноўныя правы — на жыццё, здароўе, недатыкальнасць асабістай уласнасці. Такія дзеянні прадугледжваюць максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды тэрмінам да трох гадоў.

«Генеральная пракуратура заклікае абдумана і ўзважана падыходзіць да рэалізацыі свайго права на свабоднае выказванне меркавання, не дапускаць дзеянняў, якія парушаюць правы іншых асоб, незалежна ад палітычных перакананняў, сацыяльнай і прафесійнай прыналежнасці апошніх. Разгляданне органамі ўнутраных спраў зваротаў і скаргаў грамадзян па гэтай тэматыцы знаходзіцца на асаблівым кантролі Генеральнай пракуратуры. Пры пацвярджэнні фактаў парушэння закона будуць прымацца меры рэагавання, а вінаватыя асобы будуць прыцягвацца да адказнасці, устаноўленай законам. Узаемная павага правоў і свабод кожнага члена грамадзянскай супольнасці разам з прынцыповай пазіцыяй праваахоўных органаў дазволіць папярэджваць і аператыўна рэагаваць на факты парушэння правоў і свабод грамадзян», — абазначыў пазіцыю Генеральнай пракуратуры Павел Елісееў.

Па яго словах, па стану на ўчарашні дзень у органы ўнутраных спраў накіравана каля дзесяці такіх скаргаў, праводзіцца адпаведная праверка.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв’ю: moi-portal.ru

Загаловак у газеце: Палеміка павінна быць прыстойнай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Чацвёртая педагагічная неканферэнцыя прайшла ў мінулыя выхадныя з нязменным аншлагам і сабрала больш як тры сотні педагогаў з розных куткоў нашай краіны.

Спорт

Марына Літвінчук: Нашы дзеці будуць лепшыя, чым мы

Марына Літвінчук: Нашы дзеці будуць лепшыя, чым мы

Да старту Алімпійскіх гульняў у Токіа засталося менш за год. Увага да галоўных стартаў ужо пяцігодкі будзе каласальная.

Культура

Драматург Ксенія Шталянкова: Я думала — мяне разарве ад эмацыянальнай перанасычанасці

Драматург Ксенія Шталянкова: Я думала — мяне разарве ад эмацыянальнай перанасычанасці

П'еса, якой адкрыўся фестываль ТЭАРТ, прысвечана Мінскаму гета.

Грамадства

Час памятаць. Жыццёвы шлях Аляксандра Чарвякова — першага кіраўніка БССР

Час памятаць. Жыццёвы шлях Аляксандра Чарвякова — першага кіраўніка БССР

Сто гадоў таму ў верасні—кастрычніку 1920 года вакол беларускіх зямель разыгралася сапраўдная драма — у Рызе паміж Расіяй і Польшчай пачаліся перагаворы аб аддзяленні на карысць апошняй часткі тэрыторый Беларусі.