Вы тут

Празрыста і адкрыта маюць намер правесці гарадскі рэферэндум у Брэсце ў дачыненні да лёсу акумулятарнага завода


«Рэферэндум трэба правесці максімальна адкрыта», — сказаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК на сустрэчы з гараджанамі, якая прысвячалася абмеркаванню пытанняў арганізацыі і падрыхтоўкі правядзення гарадскога рэферэндуму ў дачыненні да акумулятарнага завода, што размешчаны ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст».


Гэта тэма ўзнікла пасля наведвання Прэзідэнтам краіны горада над Бугам 22 чэрвеня. Як вядома, кіраўнік дзяржавы сустрэўся з праціўнікамі акумулятарнага завода і выказаў прапанову правесці гарадское галасаванне, каб раз і назаўсёды вырашыць лёс праблемнага прадпрыемства.

Коратка нагадаю гэтую гісторыю. У СЭЗ «Брэст» завод узвяла кампанія «АйПауэр». Ён размешчаны менш чым за дзесяць кіламетраў ад мяжы абласнога цэнтра. Яго будаўніцтва выклікала хвалю незадаволенасці ў жыхароў горада і навакольных неселеных пунктаў Брэсцкага раёна. Людзі лічаць, што прадпрыемства нясе пагрозу для іх здароўя. З лютага 2018 года кожную нядзелю на плошчы Леніна ў Брэсце сустракаюцца праціўнікі акумулятарга завода.

Год таму старшыня аблвыканкама Анатоль ЛІС падісаў распараджэнне аб прыпыненні будаўніцтва завода «да ўстаранення выяўленых недахопаў» у ходзе экалагічнай экспертызы. Потым былі заведзены крымінальныя справы ў дачыненні да кіраўнікоў названай кампаніі. У маі гэтага года акумулятарны завод ТАА «АйПауэр» вывелі з-пад кантролю групы кампаній 1АК GROUP і прадалі іншым уласнікам. У выніку завод атрымаў назву ТАА «Акумулятарны альянс».

Пасля сустрэчы Прэзідэнта з актывістамі ў Брэсце новы дырэктар Дзмітрый БУТАЎ на сваёй прэс-канферэнцыі расказаў аб планах новага кіраўніцтва. Дырэктар паведаміў, што зараз на прадпрыемстве дзейнічае забарона на будаўніча-мантажныя работы, гэта значыць, завод не працуе. На прадпрыемстве знаходзіцца персанал, які сочыць за станам інфраструктуры, падтрымлівае ў парадку абсталяванне.

Дырэктар расказаў таксама, што ў адміністрацыі завода вывучаюць патрабаванні заканадаўства аб правядзенні мясцовых рэферэндумаў. Менавіта станоўчы вынік рэферэндуму на прадпрыемстве чакаюць як сігнал да зняцця забароны на будаўніча-мантажныя работы. А іншы сцэнарый развіцця падзей тут пакуль каментаваць не гатовыя.

Дзмітрый Бутаў, дарэчы, запрашаў усіх ахвотных наведаць завод, каб асабіста азнаёміцца з абсталяванем, інжынернымі сеткамі, газаачышчальнымі ўстаноўкамі, а таксама любымі дакументамі. Для гэтага
трэба толькі папярэдне запісацца. «Мы ўзялі курс на поўную адкрытасць для ўсіх грамадзян, незалежна ад ступені іх актыўнасці ў процідзеянні адкрыццю завода і гатовыя да канструктыўнага дыялогу», — падкрэсліў дырэктар.

А вось Аляксандр Рагачук разглядае любыя сцэнарыі развіцця падзей, у тым ліку і закрыццё завода. Пра гэта ён выказаўся на сустрэчы з актывістамі ў мінулую нядзелю. Сустрэча адбылася ў зале гарвыканкама. На мерапрыемства сабраліся паўтары сотні чалавек. «Я настроены зрабіць гэту работу — рэферэндум — максімальна празрыстай, максімальна адкрытай і тым самым задаць добрую планку нашай гарадской дэмакратыі», — падкрэсліў кіраўнік горада.

На сустрэчы абмяркоўвалі, хто будзе ініцыяваць рэферэндум. Гэта можна зрабіць, напрыклад, шляхам збору подпісаў. Але мэр прапанаваў даручыць ініцыятыву гарадскому Савету дэпутатаў. Былі розныя меркаванні, урэшце сышліся на тым, што спачатку пытанне разгледзіць сесія гарсавета.

Яшчэ адно важнае пытанне датычыцца тэрыторыі, на якой варта праводзіць галасаванне. Зноў жа, мэр прапанаваў Брэст і Тэльмінскі сельсавет. Актывісты запярэчылі, яны лічаць мэтазгодным уключыць больш населеных пунктаў Брэсцкага раёна ў зону рэферэндуму. Большасць з залы пагадзілася з актывістамі.

Хоць яшчэ далёка да стварэння ўчастковых камісій па галасаванні, абмеркавалі і названую тэму. Размова можа ісці пра 133 участкі, на кожным з якіх будзе працаваць ад 5 да 19 чалавек. Каардынацыю работы па правядзенні мясцовага рэферэндуму ў складзе гарадской камісіі даручылі актывістцы Алене ГАЛУЗЕ. І што самае важнае, Аляксандр Рагачук заверыў, што ўсе ахвотныя змогуць трапіць у склад участковых камісій.

У найбліжэйшы час кіраўнік горада мае намер сустрэцца з новымі гаспадарамі завода. Аб гэтым ён паведаміў грамадзе. Закончылася сустрэча тым, што многія яе ўдзельнікі сталі запісвацца ў склад выбарчай камісіі, якая будзе створана пасля аб'яўлення мясцовага рэферэндуму.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв’ю: greenbelarus.info

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.

Культура

Рэжысёрка Улада Сянькова: Беларускае кіно можа лёгка ўвайсці ў моду

Рэжысёрка Улада Сянькова: Беларускае кіно можа лёгка ўвайсці ў моду

Прэм'ера карціны ІІ, якая адбылася на мінулым кінафестывалі «Лістапад», стала сапраўднай падзеяй з усімі належнымі атрыбутамі — гучным кантэкстам, натоўпам у кінатэатры ды доўгімі рэфлексіямі, якія пацвердзілі, што фільм трапіў у яблычак. 

Спорт

Дзяўчына выступае ў аматарскай хакейнай лiзе супраць мужчын i адкрывае свае асаблiвыя трэнажорныя залы

Дзяўчына выступае ў аматарскай хакейнай лiзе супраць мужчын i адкрывае свае асаблiвыя трэнажорныя залы

Наталля Аляксеенка — дзяўчына нетыповая: у дзяцiнстве яна не марыла стаць балерынай або гiмнасткай, хоць яе i цiкавiў спорт.