Вы тут

Лібава — і наш боль


Беларусы Ліепаі ўсклалі ў горадзе кветкі да помнікаў воінскай славы 22 чэрвеня — у дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны


Ад імя суполкі “Мара” кветкі ўскладае Віктар Янцэвіч

Памятную дату ўсе мы, народжаныя ў СССР, ведаем, здаецца, з дзяцінства: што ўранні 22 чэрвеня 1941 года без абвяшчэння вайны фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз. Пры тым быў нанесены масіраваны ўдар па ваенных і стратэгічных аб’ектах, шматлікіх гарадах. Так пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая доўжылася 1418 дзён і начэй. Ведаем, якія велізарныя ахвяры панёс у той жудаснай вайне менавіта савецкі народ. І памятаем, што ён зрабіў вырашальны ўнёсак у вызваленне народаў Еўропы ад фашыстаў, у разгром гітлераўскіх войскаў. Таму ў многіх краінах 22 чэрвеня — Дзень памяці й смутку. Праходзяць памятныя імпрэзы з запальваннем свечак, ускладаннем кветак да помнікаў і мемарыялаў. Прыспускаюцца дзяржаўныя сцягі — у памяць пра шматлікія ахвяры вайны, якія былі ў сем’ях усіх народаў, што ў ёй удзельнічалі.

Тады Латвія й Беларусь былі памежнымі тэрыторыямі. Гітлераўцы атакавалі абедзве савецкія рэспублікі фактычна адначасова. Ліепая (тады Лібава), дзе размяшчалася Лібаўская ваенна-марская база Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту (ім камандаваў капітан 1-га рангу Міхаіл Клевенскі), як і Брэст, першай прыняла варожы ўдар 22 чэрвеня: раптоўную бамбардзіроўку на світанні. У 3 гадзіны 55 мінут бомбы абрушыліся на ваенна-марскую базу, стаянкі караблёў, ваенны аэрадром. Ліепаю абаранялі воіны Савецкай арміі, маракі-балтыйцы й атрады рабочых. У ходзе баёў за горад, пры выхадзе з акружэння многія загінулі ці трапілі ў палон. Далей — расстрэлы, катаванні ў канцлагерах, гібель соцень тысяч людзей ад ран, хвароб, голаду, холаду. Нямногія прайшлі праз тыя выпрабаванні, здолелі выжыць. І ўсе тыя, хто мужна прыняў бой у 41-м, зрабілі свой унёсак у Перамогу, якая прыйшла 9 мая 1945 года.

Не ўсе ведаюць, што пісьменнік Сяргей Смірноў, які зрабіў усеагульным здабыткам гераічную эпапею абароны Брэсцкай крэпасці, быў захоплены й гісторыяй абароны Ліепаі, займаўся пошукамі яе герояў.

22 чэрвеня, у 79-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны, старшыня Ліепайскай беларускай суполкі “Мара” Віктар Янцэвіч ад імя супляменнікаў горада разам з прадстаўнікамі Генконсульства Расіі ў Ліепаі ды іншых грамадскіх арганізацый паўдзельнічаў ва ўрачыстым ускладанні кветак на Цэнтральных, Ліўскіх і Гарнізонных могілках. Кветкі былі ўскладзены да мемарыяла на месцы першага масавага расстрэлу людзей у 1941-м (каля Ліепайскага маяка), да Памятнай сцяны абаронцам Ліепаі “Сярэдні форт” (месцы асноўнай лініі абароны горада з 23 па 27 чэрвеня), на месцы смяротнага ранення камандзіра 67-й стралковай дывізіі, генерал-маёра Мікалая Дзядаева, да помніка абаронцам Ліепаі, ля помніка на Шкедскай дарозе.

Памяць загінулых ушанавалі мінутай маўчання.

Анжэла Фаміна, г. Ліепая

Фота аўтара

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.