Вы тут

“Сядзібы Віцебшчыны”: даведнік для аматараў даўніны


“Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выпусціла даведнік, у якім сабраны звесткі пра гісторыю ды сённяшні стан 292 сядзібаў з 21 раёна Віцебшчыны. Аўтар кнігі — дасведчаны збіральнік памятак мінуўшчыны Мікалай Васілевіч Півавар.


Рэгіянальнае энцыклапедычнае выданне адрасаванае ўсім, хто цікавіцца даўніной. Як на мой погляд, кніга патрэбная настаўнікам гісторыі школ, універсітэцкім выкладчыкам, студэнтам і школьнікам, краязнаўцам. У даведнік будзе карысна зазірнуць і супрацоўнікам аддзелаў культуры, спорту й турызму райвыканкамаў, аблвыканкама. Карацей — многім з тых, хто мае дачыненне да захавання культурна-гістарычнай спадчыны Бацькаўшчыны.

І, канешне ж, “Сядзібы Віцебшчыны” — унікальная падарожная кніга. Мікалай Півавар падае стылізаваныя карты раёнаў, канкрэтныя адрасы сядзіб. Напрыклад, у Аршанскім раёне іх 18: Антавіль, Бабінічы, Берасценава, Вусце, Выдрыца, Высокае, Гародня, Гародня Ніжняя, Дзядзілава, Забалацце, Засеклі, Казечкі, Ляўкі, Малыя Ліпкі, Межава, Смаляны, Юрцава, Якаўлевічы. Перад тым, як выправіцца ў падарожжа, можна звярнуцца да кнігі. Падказкі аўтара дапамогуць выбраць маршрут, знайсці дадатковыя звесткі пра тую ці іншую сядзібу. І звяртайце ўвагу на апошні абзац ва ўсіх энцыклапедычнага характару артыкулах. Скажам, пра сядзібу Антавіль чытаем: “Сучасны стан: сядзіба не захавалася. Месца сядзібы адзначана мемар. крыжам і памятнай шыльдай”. Ці пра сядзібу Выдрыца: “Сучасны стан: захаваліся мурав. панскі дом у руйнаваным стане, будынак былога завода сухой прагонкі драўніны, інш. гасп. пабудовы” і г. д.).

Наклад кнігі — 600 асобнікаў. Няма сумненняў: выданне будзе запатрабаванае як на Віцебшчыне, так і па ўсёй краіне.

Сяргей Шычко

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».