Вы тут

У Беларусі — 62 118 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 46 054 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 30 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 62 118 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 млн 785 тэстаў на каранавірус.

46 054 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 392 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 10,4 млн, пры гэтым больш за 509 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 2,6 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,3 млн, Расія — больш за 646 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: ru.diez.md

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».