Вы тут

Віктар Малашка, дэкан факультэта ветэрынарнай медыцыны ГрДАУ: Краіна дабілася значных поспехаў у аграрным сектары


Віктар Малашка, дэкан факультэта ветэрынарнай медыцыны Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, доктар ветэрынарных навук, прафесар, акадэмік міжнароднай акадэміі экалогіі адзначае, што краіна дабілася за апошнія два дзесяцігоддзі значных поспехаў у аграрным сектары.


«У аграрнай адукацыі з’явіліся новыя кірункі, у тым ліку сумешчаныя з інфармацыйнымі тэхналогіямі, якія актыўна на розных узроўнях падтрымліваюцца дзяржавай. Здавалася б, гэта больш актуальна для тэхнічных дысцыплін, але можна прымяніць і ў ветэрынарыі. Сучасныя тэхналогіі выкарыстоўваюць у тым ліку і пры падрыхтоўцы спецыялістаў-ветэрынараў.

У нашай краіне з’явіліся за апошнія гады новыя кірункі ў лячэнні жывёл, перадавыя прэпараты, развіваюцца лазерныя тэхналогіі ў ветэрынарыі. У нашу сферу ўкараняецца лячэнне жывёл з выкарыстаннем КТ, МРТ-апаратаў.

Павышаецца ўзровень выкладання спецыяльнасцяў, напрыклад, праводзяцца заняткі на англійскай мове для замежных студэнтаў. Ідзе абмен вопытам з калегамі з іншых краін. Нашы студэнты ездзяць на практыку ў замежныя дзяржавы — Польшчу, Расію, Фінляндыю і іншыя.

Нашаму факультэту, дарэчы, восенню будзе 20 гадоў. За гэты час у нас створана адна з вядучых лабараторый у Беларусі, дзе займаюцца ДНК-тэхналогіямі, генетыкай, вызначэннем спадчыннасці жывёл, вывучэннем хвароб. Усё гэта будзе спрыяць забеспячэнню харчовай бяспекі краіны і было б немагчыма без падтрымкі найноўшых тэхналогій на дзяржаўным узроўні».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».