Вы тут

Як i навошта пасынкаваць памiдоры?


У натуральным асяроддзi «пражывання» таматы — гэта шматгадовыя раслiны. Першыя тры-чатыры месяцы яны нарошчваюць зялёную масу i каранёвую сiстэму i толькi потым прыступаюць да цвiцення. У запасе ў iх доўгi цёплы перыяд, а на кожным парастку паступова вырастае завязь, таму пасынкаваць iх няма неабходнасцi.


Ва ўмовах нашага кароткага лета дазволiць кусцiкам памiдораў такую раскошу мы проста не маем права — яны будуць пышныя, зялёныя, але, у найлепшым выпадку, ледзь паспеюць зацвiсцi да халадоў, а ўжо пра спелыя плады не варта i марыць. Таму ў ход iдзе фармiраванне куста з дапамогай пасынкавання i прышчыпвання.

Пасынкi — гэта парасткi-канкурэнты галоўнага сцябла, якiя, як правiла, з'яўляюцца з пачаткам цвiцення i растуць з лiставых пазух. На iх таксама растуць лiсты, з'яўляюцца кветкi, завязваюцца плады. Звычайна першыя пасынкi з'яўляюцца з першай кветкавай гронкай. Непасрэдна пад ёю развiваецца самы першы (i самы магутны) пасынак. Усе пасынкi, размешчаныя нiжэй за яго, адназначна падлягаюць выдаленню, асаблiва гэта датычыцца таматаў адкрытага грунту.

Важна ведаць, з якiмi менавiта сартамi таматаў — дэтэрмiнантнымi або iндэтэрмiнантнымi — мы маем справу. Ад таго, да якой менавiта разнавiднасцi належыць сорт, i залежыць неабходнасць наступнага пасынкавання.

Дэтэрмiнантныя (i ў тым лiку штамбавыя) таматы спыняюць свой рост пасля пэўнай колькасцi кветкавых гронак i аддаюць усе сiлы на выспяванне пладоў. На такiх раслiнах некаторыя пасынкi пакiдаюць. Дэтэрмiнантныя памiдоры лепш фармiраваць у тры-чатыры сцяблы, а ў паўднёвых рэгiёнах можна не пасынкаваць наогул. Сярэднярослыя дэтэрмiнантныя таматы (iх яшчэ называюць паўдэтэрмiнантнымi) рэкамендуецца фармiраваць у два сцяблы, гэта значыць, пакiнуць неабходна толькi адзiн самы лепшы пасынак, а ўсе астатнiя выдалiць. Калi iх ну вельмi шкада абрываць, можна пакiнуць яшчэ адзiн у якасцi трэцяга ствала — напрыклад, той, што ўтвараецца над другой кветкавай гронкай.

Iндэтэрмiнантныя таматы, якiя растуць i працягваюць закладваць кветкавыя гронкi нават калi дасягнуты дах цяплiцы, звычайна фармiруюць у адзiн ствол, то-бок выдаляюць усе пасынкi без разбору. У крайнiм выпадку (напрыклад, калi мала расады) можна пакiнуць самы першы пасынак i пусцiць яго другiм ствалом.

Галоўнае правiла барацьбы з пасынкамi заключаецца ў тым, што рабiць гэта трэба своечасова, гэта значыць, не пазней, чым яны стануць большыя за 4-5 сантыметраў у даўжыню. У гэты момант яны яшчэ тонкiя, не цягнуць сiлы з матчынай раслiны i iх лёгка выдалiць рукамi або з дапамогай нажнiц.

Першае пасынкаванне праводзяць праз два тыднi пасля высадкi расады ў грунт, а затым паўтараюць рэгулярна, кожныя 10-14 дзён. Гэта дазваляе своечасова адсочваць пасынкi, якiя нарастаюць, i прадухiляць загушчэнне куста.

Не выломлiвайце iх цалкам, пакiдайце «пянькi» вышынёй два сантыметры — у гэтым выпадку новыя парасткi на месцы старых не з'явяцца значна даўжэй.

Рэкамендуецца выдаляць пасынкi ранiцай, пажадана ў сонечны дзень, каб зрэз або ранка на месцы абрыву за дзень паспелi зацягнуцца. Калi ўсё ж такi давялося пасынкаваць у пахмурнае надвор'е, для падстрахоўкi можна ўсе зрэзы (абрывы) прысыпаць попелам.

У першую чаргу абрывайце пасынкi на самых каштоўных i самых здаровых кустах. Сумнеўныя раслiны (з пажоўклым або пабурэлым лiсцем, напрыклад) пасынкуйце на наступны дзень. Такiм чынам знiжаецца рызыка разнесцi па цяплiцы магчымыя хваробы. Нярэдка бывае так, што на месцы выдаленага пасынка са спячай пупышкi ў пазусе лiста пачынае ўтварацца яшчэ адзiн. Значыць, давядзецца паўторна выдаляць. Часам атожылкi пачынаюць расцi ў нiжняй частцы раслiны, калi ўжо даўно сфармiравалася некалькi гронак, — так бывае, калi тамат атрымлiвае залiшняе харчаванне. Таму пры выдаленнi пасынкаў лепш аглядаць увесь куст цалкам. Часам яны растуць проста з кветкавай гронкi, з'яўляючыся нiбы яе працягам. Такiя пасынкi таксама трэба выдаляць, каб пазбегнуць затрымкi плоданашэння асноўнага ўраджаю.

Акрамя пасынкаў не забывайце абрываць у таматаў нiжняе лiсце. Пад гронкай з буйнымi, але яшчэ зялёнымi памiдорамi не павiнна быць нiводнага лiста. Рэкамендуецца выдаляць па адзін-тры нiжнiя лiсты на тыдзень, у адваротным выпадку раслiне гарантаваны моцны стрэс, што вядзе да затрымкi росту, а магчыма, i страты часткi ўраджаю. Лiсты трэба выломлiваць убок, а не ўнiз, каб выпадкова не зняць са ствала кавалак скуркi.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.