Вы тут

Герметызацыя дапаможа абараніць зубы ад карыесу


Адна з найбольш частых праблем у стаматалагiчнай практыцы — карыес, знаёмы амаль кожнаму чалавеку. Пра спосаб, якi дапаможа пазбегнуць яго у дзiцячым узросце (а таксама можа дапамагчы i дарослым), расказала ўрач-стаматолаг, загадчыца стаматалагiчнага аддзялення 3-й гарадской дзiцячай клiнiчнай палiклiнiкi Мiнска Алена Высоцкая.


Як вядома, карыес зубоў — гэта iнфекцыйнае захворванне, якое праяўляецца ў дэмiнералiзацыi i разбурэннi цвёрдых тканак зуба пад уплывам арганiчных кiслот, якiя выпрацоўвае зубны налёт. Пераважна карыес пашкоджвае заднiя зубы.

— Зубы прарэзваюцца з няспелай, несфармiраванай эмаллю. Паверхня жавальных зубоў няроўная. Памiж бугаркамi размешчаны анатамiчныя паглыбленнi ў выглядзе вузкiх i глыбокiх баразёнак i ямiнак — фiсур. I менавiта дзiцячыя зубы, у адрозненне ад дарослых, больш схiльныя да ўзнiкнення карыесу. Гэта звязана як з тым, што яны яшчэ недастаткова мiнералiзавалiся, так i з тым, што ў дзяцей адсутнiчаюць навыкi гiгiены поласцi рота, iм складана вычышчаць фiсуры, бо дыяметр шчацiнак зубной шчоткi нашмат большы за памер баразёнкi. На дзiцячых зубах збiраецца больш налёту, i яны больш схiльныя да негатыўнага ўплыву мiкраарганiзмаў, — расказвае стаматолаг.

Адным са спосабаў прафiлактыкi фiсурнага карыесу ў дзяцей з'яўляецца герметызацыя, або запячатванне спецыяльнымi матэрыяламi здаровых участкаў эмалi — фiсур жавальных зубоў.

— Сутнасць герметызацыi фiсур у закрыццi iх герметыкам, якi зацвердзявае пад уздзеяннем спецыяльнай лямпы. У склад герметыку ўваходзяць супрацькарыесныя рэчывы — фтор i кальцый, якiя спрыяюць сiлкаванню зубоў. У вынiку фiсуры аказваюцца надзейна запячатаныя, у iх не назапашваецца налёт, значна змяншаецца рызыка ўзнiкнення карыесу.

Калi рабiць герметызацыю?

Стаматолагi рэкамендуюць прыводзiць дзiця на працэдуру адразу пасля таго, як прарэжацца пастаянны жавальны зуб — пакажацца ўся жавальная паверхня.

— Звычайна першым з пастаянных зубоў у дзiцяцi з'яўляецца маляр — ён размешчаны адразу пасля малочных. Адбываецца гэта ў шэсць гадоў. З такога ўзросту i можна праводзiць герметызацыю фiсур. Малочныя зубы не маюць патрэбы ў такой працэдуры, за iмi дастаткова ўважлiва сачыць, — расказвае Алена Высоцкая.

Цi можна рабiць працэдуру дарослым?

Так. Але яе праводзяць на цалкам здаровых зубах.

— У дзiцячым узросце, непасрэдна пасля прарэзвання зуба, можна лёгка вызначыць, цi няма карыёзных пашкоджанняў. У дарослым узросце, пры пiгментаваных фiсурах гэта складана. Таму ў дарослых, перад тым як запячатаць фiсуры, iх папярэдне расшлiфоўваюць, каб упэўнiцца, што няма карыесу, — тлумачыць урач.

Нягледзячы на тое што герметызацыя фiсур — эфектыўная працэдура, яна не з'яўляецца панацэяй. Пасля яе ўсё роўна важна прытрымлiвацца ўсiх прафiлактычных мерапрыемстваў.

Што з часам адбываецца з герметыкам?

— Герметык прастаiць на зубе дастаткова доўгi час, пасля чаго або выпадзе, або цалкам сатрэцца. За гэты час дзiця вырасце, авалодае навыкамi гiгiены поласцi рота, i яго
зубы цалкам мiнералiзуюцца, — удакладняе суразмоўца.

Застаецца дадаць, што герметызацыя фiсур аднаго зуба каштуе ў 2-3 разы танней за пломбу i па часе займае каля 5-10 хвiлiн.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«Ураджайны» тэст

«Ураджайны» тэст

Надыходзіць жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час. І наш чарговы тэст менавіта пра ўраджай і ўсё, што з ім звязана.

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будзе карыснае ўменне аналізаваць сітуацыю і паводзіны людзей і рабіць правільныя высновы. Паспрабуйце быць гранічна сумленнымі з самімі сабой, зніміце ружовыя акуляры. Цяпер пажадана не эпаціраваць навакольных экстравагантнасцю і рэзкімі развагамі. 

Грамадства

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

У летні час так хочацца на мора, ці, хоць бы ў падарожжа...