Дзякуючы падтрымцы ахвяравальнiкаў у асобах простых беларусаў i бiзнес-супольнасцi, а таксама мiжнародных партнёраў Беларускi Чырвоны Крыж сабраў на барацьбу з распаўсюджваннем каранавiруснай iнфекцыi больш за 2,4 мiльёна рублёў. Ва ўмовах COVID-19 супрацоўнiкi i валанцёры арганiзацыi засяродзiлiся на чатырох найбольш важных кiрунках.
Дастаўка на дом
Для пажылых людзей, якiя цяпер знаходзяцца ў зоне асаблiвай рызыкi, арганiзавана сiстэма дастаўкi прадметаў першай неабходнасцi. З часам такая магчымасць стала даступная i для тых, хто апынуўся ў вымушанай самаiзаляцыi, — кантактаў першага i другога ўзроўню.
Чалавек, якому неабходна дапамога, звяртаецца ў палiклiнiку па месцы жыхарства, калi неабходны рэцэпт, цi ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, калi трэба даставiць прадукты цi iншыя важныя рэчы. Усе гэтыя запыты атрымлiваюць рэгiянальныя каардынатары Беларускага Чырвонага Крыжа i размяркоўваюць iх памiж валанцёрамi. Арганiзацыя правяла для iх iнструктаж, аформiла страхоўку на выпадак захворвання, выдала экiпiроўку i сродкi iндывiдуальнай аховы — маскi, пальчаткi, антысептыкi. Дастаўка ажыццяўляецца з усiмi неабходнымi мерамi перасцярогi i, калi гэта магчыма, бескантактным спосабам.
На сённяшні дзень у Беларускiм Чырвоным Крыжы 1812 валанцёраў. Яны ўжо аказалi больш за 30,3 тысячы паслуг па дастаўцы i дапамаглi 25 тысячам чалавек.
Сродкi аховы — у 195 бальнiц
Дапамагчы са сродкамi аховы медыцынскiм работнiкам — гэта значыць даць iм магчымасць i далей лячыць пацыентаў. Беларускi Чырвоны Крыж паставiў пальчаткi, маскi, ахоўныя шчыткi, медыцынскiя камбiнезоны, рэспiратары, бахiлы, медыцынскiя фартухi i нарукаўнiкi, дэзсродкi i антысептыкi ў 195 бальнiц. 87 стацыянараў былi забяспечаны пiтной i мiнеральнай вадой, а таксама газiраванымi напоямi. У восем бальнiц валанцёры арганiзацыi дастаўлялi сняданкi i абеды для медыкаў.
Сродкi iндывiдуальнай аховы перадавалi i сацыяльным работнiкам, якiя даглядаюць пажылых людзей i iнвалiдаў як дома, так i ў дамах-iнтэрнатах. Супрацоўнiкi 89 дамоў-iнтэрнатаў, а таксама 147 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання атрымалi такую дапамогу ад Чырвонага Крыжа. Не засталiся без увагi i тыя, хто працуе ў iзалятарах часовага ўтрымання, бо такiя ўстановы таксама могуць стаць пунктамi распаўсюджвання карана-вiруснай iнфекцыi.
Падтрымка сясцёр мiласэрнасцi
Цяпер 147 медыцынскiх сясцёр i 17 малодшых сясцёр мiласэрнасцi аказваюць дамашнюю дапамогу 1,5 тысячы падапечных. Хтосьцi з iх жыве з цяжкiмi хранiчнымi хваробамi, нехта i ўвогуле не можа сам рухацца — без догляду i падтрымкi гэтыя людзi проста не справяцца. Каб працягваць наведваць iх, медыцынскiм сёстрам таксама патрэбны маскi, пальчаткi, антысептыкi, з чым i дапамагае арганiзацыя.
Больш за тысячу чалавек звярнулася на «Добры тэлефон»
Пажылым людзям, якiя прызвычаiлiся атрымлiваць сваю порцыю зносiн у палiклiнiках i магазiнах, у вымушанай iзаляцыi вельмi адзiнока. Менавiта для iх у Беларускiм Чырвоным Крыжы з'явiўся «Добры тэлефон», дзе можна атрымаць псiхасацыяльную i iнфармацыйную падтрымку. Яе аказваюць 24 валанцёры, якiя прайшлi спецыяльную падрыхтоўку.
З пачатку работы «Добрага тэлефона» паслугай скарысталася больш за тысячу чалавек. Пазванiць на iнфалiнiю можна па нумары 201 для мабiльнага тэлефона i 122 — для гарадскога.
Алена КРАВЕЦ
Прэв’ю: redcross.by
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.
На прасторах яе вялікасці кнігі.