Вы тут

З кiм адпачываць малым i дзе iм жыць, вызначаецца ў пагадненнi аб дзецях


Нават калi мама i тата не ў шлюбе.

Гэты дакумент з 1 лiпеня, згодна са зменамi ў Кодэкс аб шлюбе i сям'i, можна заверыць не толькi ў судзе, але i ў натарыяце, прычым засведчанне цяпер — гэта абавязковая працэдура для такiх здзелак. У пагад-неннi можна акрэслiць пытаннi стасункаў бацькоў з малымi, iх выезду на адпачынак за мяжу, месца жыхарства, сумы алiментаў i iншыя важныя моманты.


Пагадненне аб дзецях заключаецца памiж бацькамi дзеля забеспячэння правоў i iнтарэсаў сваiх непаўналетнiх малых. Да 1 лiпеня гэты дакумент зацвярджаўся толькi судом або ўмовы стасункаў з дзецьмi i iх выхавання прапiсвалiся ў шлюбным дагаворы. Пытаннi ўтрымання непаўналетнiх можна было таксама абазначыць у пагадненнi аб выплаце алiментаў. Цяпер усе аспекты ўтрымання малых можна вырашыць у натарыяце яшчэ i ў Пагадненнi аб дзецях, расказала Вольга ФЯДУЦIК, кансультант упраўлення натарыя-та i загсаў Мiнiстэрства юстыцыi Беларусi:

— Такое новаўвядзенне асаблiва актуальнае для бацькоў, якiя жывуць не ў шлюбе або ўжо скасавалi яго, бо сужэнцы, напрыклад, могуць акрэслiць умовы выхавання i ўтрымання малых у шлюбным дагаворы. Суму алiментаў можна вызначыць вышэйшай, чым прадугледжана законам.

Каб заключыць пагадненне аб дзецях, бацькi павiнны самi звярнуцца да натарыуса i абмеркаваць умовы дакумента. Пасля гэтага натарыус складзе праект i, калi ўмовы пагаднення будуць адпавядаць волевыяўленню бакоў, засведчыць яго натарыяльна, звярнула ўвагу Галiна КАВАЛЬЧУК, натарыус Мiнскай гарадской натарыяльнай акругi:

— Згодна з артыкулам 76-1 Кодэкса аб шлюбе i сям'і ад 18 снежня 2019 года са зменамi i дапаўненнямi, якiя ўступiлi ў сiлу з 1 лiпеня 2020-га, пагадненне можна заключыць, калi пытаннi выхавання i ўтрымання дзяцей не былi акрэслены ў судовай пастанове, якая ўступiла ў сiлу, або не былi ўрэгуляваны шлюбным дагаворам цi пагадненнем аб утрыманнi сваiх непаўналетнiх дзяцей i (або) паўналетнiх непрацаздольных дзяцей, якiя маюць патрэбу ў дапамозе. У дакуменце падрабязна можна абазначыць усе пытаннi, якiя датычацца выхавання, умоў жыцця дзяцей i стасункаў з iмi i якiя не супярэчаць заканадаўству i не парушаюць правы малых.

Падчас скасавання шлюбу сужэнцы могуць таксама заключыць пагадненне аб дзецях у судзе згодна з грамадзянскiм працэсуальным кодэксам для заключэння мiравых пагадненняў.

— Калi ж умовы пагаднення аб дзецях будуць парушаны кiмсьцi з бацькоў, другi бок на падставе гэтага дакумента можа звярнуцца ў суд, якi праверыць законнасць дакумента i вынясе матывiровачную пастанову аб выдачы (або адмове ў выдачы) выканаўчага лiста. Гэты дакумент можа здзяйсняцца органамi прымусовага выканання, калi плацельшчык адмаўляецца добраахвотна выплачваць алiменты, — падкрэслiла натарыус.

Iрына СIДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».