Вы тут

Законы павiнны адпавядаць iнтарэсам грамадства


Выступленне старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
Н. I. Качанавай на закрыццi другой сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь сёмага склiкання


Паважаныя члены Савета Рэспублiкi!

Паважаныя запрошаныя!

Завяршае работу другая сесiя Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь сёмага склiкання.

Перш за ўсё хацелася б спынiцца на вынiках нашай дзейнасцi за мiнулы перыяд. Гэта заканадаўчае забеспячэнне сацыяльна-эканамiчнага развiцця, арганiзацыi рэгiянальнай палiтыкi, работа са зваротамi грамадзян, удзел у правядзеннi мерапрыемстваў па эпiдэмiялагiчнай бяспецы i ахове жыцця i здароўя насельнiцтва.

Сёння таксама неабходна вызначыць кола актуальных задач, якiя будуць знаходзiцца ў цэнтры ўвагi членаў Савета Рэспублiкi ў мiжсесiйны перыяд.

Адной з асноўных задач Савета Рэспублiкi з'яўляецца ўдзел у распрацоўцы i прыняццi прававых рэгулятараў грамадскiх адносiн у эканамiчнай, палiтычнай, сацыяльнай i духоўных сферах жыцця грамадства.

Гэтая сесiя па сваiм характары была насычаная i разнапланавая.

Савет Рэспублiкi ўхвалiў 51 законапраект, у тым лiку 37 аб ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў.

Прынята да ведама тры дэкрэты Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Зацверджаны найважнейшыя фiнансавыя дакументы краiны — справаздачы аб выкананнi рэспублiканскага бюджэту i бюджэту фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва за 2019 год.

Навацыi ў заканадаўстве па пытаннях валютнага рэгулявання i валютнага кантролю заклiканы садзейнiчаць фармiраванню спрыяльнага iнвестыцыйнага клiмату i, як вынiк, далейшаму ўмацаванню эканамiчнага патэнцыялу нашай дзяржавы.

Прыняцце закона аб амнiстыi з'явiлася чарговым этапам развiцця крымiнальна-прававой палiтыкi, заснаванай на гуманiстычных пачатках i канстытуцыйных каштоўнасцях прававой дзяржавы.

На абарону правоў i свабод грамадзян i юрыдычных асоб накiраваны змены ў законы «Аб натарыяце i натарыяльнай дзейнасцi», «Аб трацейскiх судах».

Для павышэння эфектыўнасцi аказання медыцынскай дапамогi i спрашчэння працэдуры рэгiстрацыi лекаў, у тым лiку для лячэння рэдкiх захворванняў, унесены папраўкi ў закон «Аб лекавых сродках».

Вялiкая ўвага была ўдзелена i пашырэнню заканадаўчай базы двухбаковага супрацоўнiцтва як з традыцыйнымi партнёрамi — Расiяй, Казахстанам, Узбекiстанам, Таджыкiстанам, Малдовай, Сербiяй, Iранам, Кубай, так i з патэнцыйнымi — Албанiяй, Сiрыяй, Уругваем.

Ратыфiкаваныя пагадненнi з Еўрапейскiм саюзам аб спрашчэннi выдачы вiз,
10 мiжнародных дагавораў «пяцёркi» ЕАЭС, 5 шматбаковых пагадненняў у рамках ААН, Савета Еўропы, Сусветнай паштовай арганiзацыi, СНД.

Паважаныя калегi!

Як неаднаразова падкрэслiваў кiраўнiк дзяржавы, законы павiнны адпавядаць iнтарэсам грамадства, улiчваць рэальныя патрэбы нашых грамадзян, працаваць на вырашэнне канкрэтных задач на пэўным этапе развiцця нашай краiны.

Менавiта зыходзячы з гэтых пазiцый нам варта працягваць работу над заканадаўствам аб адмiнiстрацыйнай адказнасцi. У працэсе падрыхтоўкi праектаў Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях i Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях парламентарыямi было ўнесена ў мiжведамасную экспертную групу больш
за 500 заканадаўчых прапаноў. Значная частка з iх улiчана.
У мiжсесiйны перыяд нам трэба будзе завяршыць работу над гэтымi законапраектамi i на восеньскай сесii разгледзець яе вынiкi.

Яшчэ адзiн важны дакумент, у падрыхтоўцы якога ўдзельнiчаюць члены Савета Рэспублiкi, — гэта Грамадзянскi кодэкс. Яго абноўленыя палажэннi павiнны канцэптуальна перафармацiраваць цэлы пласт грамадзянска-прававых адносiн, спрыяць з'яўленню новых прававых паняццяў i катэгорый, забяспечыць эфектыўнае выкарыстанне аб'ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi.

У сваёй дзейнасцi нам неабходна задзейнiчаць патэнцыял навукова-кансультатыўнага савета, Савета па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання, Маладзёжнага парламента, шырэй выкарыстоўваць увесь комплекс кiрункаў работы з насельнiцтвам.

Жывыя зносiны з людзьмi, працоўнымi калектывамi, асабiстыя прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лiнii — вось дзе выкрышталiзоўваюцца пытаннi, якiя павiнны знаходзiць адлюстраванне ў заканатворчай дзейнасцi i легчы ў аснову плана падрыхтоўкi законапраектаў на 2021 год.

Пэўныя напрацоўкi для гэтага ўжо маюцца. Толькi за першае паўгоддзе гэтага года членамi Савета Рэспублiкi разгледжана амаль 2500 пiсьмовых зваротаў.

У рэгiёнах праведзена больш за 130 прамых тэлефонных лiнiй, звыш 300 асабiстых прыёмаў, падчас якiх прынята 1100 чалавек.

Для рэалiзацыi парламенцкiх паўнамоцтваў нам неабходна актыўна выкарыстоўваць сродкi масавай iнфармацыi, iнтэрнэт-рэсурсы, сацыяльныя сеткi.

У Савеце Рэспублiкi рэгулярна праводзiцца аналiз выступленняў сенатараў у СМI i сеткавых рэсурсах.

Штодня ў сярэднiм размяшчаецца 10—15 матэрыялаў па вынiках парламенцкай дзейнасцi.

Але, на мой погляд, гэта павiнна быць сiстэмная работа, якая забяспечыць нашу пастаянную i актыўную прысутнасць на гэтых камунiкацыйных пляцоўках.

Паважаныя члены Савета Рэспублiкi!

Наша пасяджэнне праходзiць у Дзень мiжнароднага парламентарызму. Вiншую вас з гэтым святам. Упэўненая, што мы i далей будзем рабiць важкi ўнёсак у развiццё мiжпарламенцкага супрацоўнiцтва, садзейнiчаць вырашэнню актуальных праблем сучаснасцi.

У сесiйны перыяд мы ўпершыню ўзялi ўдзел у брыфiнгах высокага ўзроўню, арганiзаваных амерыканскiмi парламентарыямi. Па даручэннi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь праведзены шэраг сустрэч з кiраўнiцтвам Еўрапейскага бюро i дэлегацыяй Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, абмеркаваны эфектыўныя шляхi пераадолення пандэмii i спосабы мiнiмiзацыi яе наступстваў.

Пазiцыя Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь была прадстаўлена на пасяджэннях Савета Парламенцкай Асамблеi Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы i яе Пастаяннай камiсii па палiтычных пытаннях i мiжнародным супрацоўнiцтве.

Праведзены нарады з кiраўнiкамi рабочых груп — членамi Савета Рэспублiкi, а таксама сустрэчы па пытаннях развiцця ўзаемадзеяння з парламентамi ЗША i Канады, Узбекiстана, Фiнляндыi, Славакii.

У гэтым годзе мяркуецца пераход паўнамоцтваў сустаршынi ад Азербайджана да Беларусi ў Канферэнцыi мясцовых i рэгiянальных улад краiн Усходняга партнёрства.

Мы павiнны выкарыстаць гэту магчымасць для актывiзацыi супрацоўнiцтва
з Еўрапейскiм саюзам у сферы мясцовага самакiравання.

Гэта дазволiць нам аб'ектыўна даваць iнфармацыю аб нашай краiне, рабоце органаў улады, жыццi людзей, а таксама вывучаць замежныя вопыт i найлепшыя практыкi ў самакiраваннi.

Наперадзе ў нас яшчэ адно важнае i адказнае мерапрыемства — VII Форум рэгiёнаў Беларусi i Расii. Плануецца, што ён пройдзе ў Мiнску з 23 да 25 верасня. Яго тэма — «Гiстарычная спадчына Вялiкай Перамогi як аснова развiцця сацыяльна-эканамiчных i духоўных сувязяў народаў Беларусi i Расii».

Адпаведная работа па падрыхтоўцы Форуму ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеяннi з Саветам Федэрацыi Федэральнага Сходу Расiйскай Федэрацыi.

Неабходна, каб гэтае важнае мерапрыемства прайшло на высокiм арганiзацыйным узроўнi i спрыяла далейшаму развiццю ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва памiж нашай краiнай i Расiйскай Федэрацыяй.

Паважаныя члены Савета Рэспублiкi!

Беларусь стаiць на парозе галоўнай палiтычнай падзеi — выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Электаральная кампанiя праходзiць у дастаткова няпростых умовах.

Кажучы пра цяперашнi момант, наш Прэзiдэнт вельмi дакладна адзначыў: разам сышлiся некалькi «пандэмiй» — у ахове здароўя, эканомiцы, палiтыцы, iнфармацыйнай прасторы.

Таму наша задача — данесцi да людзей праўдзiвую сутнасць таго, што адбываецца, не даць расхiстаць дзяржаўныя асновы, абаранiць краiну, яе суверэнiтэт i незалежнасць. Хто, як не мы, павiнны быць праваднiком дзяржаўнай палiтыкi. I нам ёсць што сказаць людзям. За гады незалежнасцi Беларусь адбылася як сацыяльна арыентаваная дзяржава, у якой забяспечваюцца стабiльнасць i бяспека. Умацоўваюцца нашы пазiцыi на мiжнароднай арэне. Сёння як нiколi важна захаваць i прымножыць дасягнутае для будучых пакаленняў, забяспечыць мiрнае, годнае i спакойнае жыццё.

Я ўпэўнена, што члены Савета Рэспублiкi ў поўнай меры апраўдаюць той высокi давер, якi аказаны нам кiраўнiком дзяржавы i народам.

Паважаныя калегi!

Дзякую вам за работу i вiншую з надыходзячым святам — Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця i дабрабыту. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мiр i згода.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.