Вы тут

Натарыусы бясплатна пракансультуюць па тэлефоне цi з дапамогай месенджараў


У перадсвяточны дзень 2 лiпеня ў натарыяльных бюро i канторах Беларусi натарыусы пракансультуюць усiх ахвотных па пытаннях, якiя звязаны са здзяйсненнем натарыяльнага дзеяння. Адказ на свой запыт можна атрымаць таксама па тэлефоне цi з дапамогай месенджараў.


Цягам дня грамадзяне, якiя звернуцца да натарыусаў, змогуць даведацца, напрыклад, як аформiць спадчыну, скласцi завяшчанне, шлюбны дагавор, дакумент на адчужэнне маёмасцi i здзяйсненне выканаўчых надпiсаў.

Патэлефанаваўшы ў натарыяльнае бюро цi кантору, можна ўзгаднiць найбольш зручны фармат кансультацыi, у тым лiку праз вiдэасувязь. Час работы бюро i кантор спецыялiсты раяць удакладняць на сайце беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле «Знайсцi натарыуса».

Iрына СIДАРОК

Прэв’ю: myrealtor.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».