Вы тут

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю


Паводле ацэнак мiжнародных плацежных сiстэм, наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый. Эксперты прагназуюць далейшы рост такой аплаты ў сувязi з распаўсюджваннем праграм для аплаты смартфонам i развiццём iнфраструктуры прыёму такiх картак. Таксама рост адзначаецца i ў апошнiя месяцы ў сувязi з эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй.


www.probusiness.io

Максiмальна бескантактавы

У Еўропе i Расii ўжо на ўсю моц працуюць такiя мiжнародныя плацежныя сiстэмы, як Apple Pay, Samsung Pay i Google Pay. Менавiта яны з'яўляюцца самымi распаўсюджанымi, i праз iх праходзiць большасць аплат пры дапамозе гаджэтаў. У Беларусь нядаўна прыйшлi сiстэмы Apple Pay i Samsung Pay, але... У Samsung Pay карыстальнiкi скардзяцца на заблакаваныя аперацыi або на тое, што крамы адмаўляюцца прымаць аплату са смартфонаў. Але, нягледзячы на ўсе цяжкасцi, беларускiя банкi iмкнуцца прапаноўваць сваiм клiентам сусветныя навiнкi. Бескантактавыя плацяжы таксама перажывалi перыяд «непрымання», а сёння мiжнародныя сiстэмы кажуць пра тое, што ў месяц у краiне бескантактава праходзiць больш за 26 мiльёнаў аперацый.

— Такiя змены ў спажывецкiх паводзiнах могуць мець пастаянны характар. На цяперашнi перыяд развiцця тэхналогiй мы адзначаем два iстотныя трэнды плацежнай iндустрыi ў свеце: выкарыстанне бескантактавай сiстэмы аплаты i новы фармат шопiнгу з тэхналогiяй дапоўненай рэальнасцi. Гаворка ўжо не iдзе пра тое, каб пакупнiк перадаваў картку прадаўцу ў рукi i набiраў пiн-код на тэрмiнале. Максiмальна бескантактавы шопiнг — вось тое, што людзi хочуць цяпер атрымаць, — адзначыў эксперт рынку i дырэктар кампанii — распрацоўшчыка мабiльных праграм i вэб-сэрвiсаў для рынку рытэйлераў i банкаўскага сектара Алег Захараў.

Бягучая абстаноўка прымушае грамадства выконваць нормы сацыяльнага дыстанцыявання. Людзi iмкнуцца знаходзiцца дома i, калi выходзяць, — то, як правiла, па прадукты цi ў аптэку. Калi зыходзiць са статыстыкi, беларусы з кожным годам усё часцей карыстаюцца безнаяўнымi спосабамi аплаты. За мiнулы год безнаяўныя плацяжы выраслi на 24—25 %, а 50 % ад усiх здзейсненых транзакцый — гэта бескантактавыя карткi або iншыя бескантактавыя тэхналогii, напрыклад Apple Pay.

— Пры гэтым 20 % плацяжоў у свеце робяцца з дапамогай мабiльных прылад — кольцаў, бранзалетаў, тэлефонаў, — паведамляе цiкавую iнфармацыю Алег Захараў.

Прычыны папулярнасцi бескантактавых плацяжоў абсалютна заканамерныя. Гэта ў першую чаргу рост аўдыторыi мабiльнага iнтэрнэту. Тэхналогii не стаяць на месцы i забяспечваюць даступнасць i зручнасць сучасных плацежных рашэнняў. Патрабаваннi карыстальнiкаў прымушаюць распрацоўшчыкаў i плацежных агрэгатараў удасканальвацца i павялiчваць хуткасць выканання аперацый. Згодна з прагнозам аналiтыкаў, да 2023 года бескантактавыя карткi зоймуць больш за 55 % сусветнага рынку плацежных картаў. Напрыклад, за апошнiя гады ва ўсiм свеце выкарыстоўвалася больш за пяць мільярдаў бескантактавых картак, i гэта складала больш за 35 % агульнай картачнай эмiсii.

Паводле звестак Нацыянальнага банка, у Беларусi эмiтуюць бескантактавыя карткi 22 беларускiя банкi. Агульная колькасць па рынку складае больш за сем мiльёнаў картак. У сегменце бескантактавых плацяжоў смартфоны паступова выцясняюць пластыкавыя карткi.

Са слоў эксперта, вопыт укаранення тэхналогii дапоўненай рэальнасцi паказвае цiкавасць з боку пакупнiка да падобных ноу-хау. Тлумачыцца гэта проста — тэхналогiя даступная практычна для кожнага, бо працуе праз смартфон. Яна дазваляе за адзiн раз ахапiць вялiкую колькасць карыстальнiкаў — праз спецыялiзаваныя мабiльныя праграмы, якiя могуць цяпер замянiць шоу-румы, вiтрыны, цэлыя крамы. Па сутнасцi — увесь магазiн можа змясцiцца «ў кiшэнi».

Яшчэ 15 гадоў таму нiхто не мог уявiць, што мы будзем рабiць пакупкi двума нацiскамi на смартфоне. Алгарытмы, AR, разумныя крамы i ўсвядомленае спажыванне — у 2020-я гады пакупнiкоў чакае чарговы вiток трансфармацый.

Глыбокае апусканне ў дапоўненую рэальнасць

З развiццём тэхналогiй доля пакупак анлайн будзе ўзрастаць: напрыклад, тэхналогii вiртуальнай i дапоўненай рэальнасцi ўжо дазваляюць прымяраць вопратку i абутак на ўласны 3D-аватар i з высокай дакладнасцю ацэньваць пасадку на сваёй фiгуры з улiкам iндывiдуальных асаблiвасцяў, расстаўляць мэблю па ўласнай кватэры i выбiраць колер i тэкстуру, прадстаўляць тавары ў выглядзе лiчбавых двайнiкоў, а ў выпадку падключэння сэнсарных датчыкаў — адчуваць. Тэхналогii камп'ютарнага бачання ўжо ўмеюць распазнаваць тавар з дакладнасцю больш за 95 % i нават сартаваць бракаваную агароднiну i садавiну, каб яны не траплялi на палiцы магазiнаў.

У буйных сучасных фiрмах гэта не фантазiя. Падобныя магчымасцi пашыраць долю пакупак анлайн i, верагодна, паменшаць прадстаўленасць тавараў у крамах, каб скарацiць дарагiя плошчы. Магчыма, тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат шопiнгу: з'явiцца магчымасць прадстаўляць тавары ў выглядзе iх рэалiстычных 3D-двайнiкоў у любым месцы, аформiць заказ можна будзе лiтаральна проста на вулiцы.

Магчымасць загрузiць планiроўку сваёй кватэры ў iнтэрнэт-краму мэблi i падабраць найбольш прыдатны варыянт анлайн таксама толькi з'яўляецца ў анлайн-рытэйла. Ёсць распрацоўкi, якiя дазваляюць выкарыстоўваць унiкальныя бiяметрычныя параметры чалавека для аплаты на сайце, — напрыклад, iдэнтыфiкацыя па твары замест уводу даных карткi для аплаты.

AR-фiльтры i разумныя люстэркi дазволяць нам з большай дакладнасцю падбiраць вопратку па памеры, а значыць, не прыйдзецца лiшнi раз вяртаць тавар. Вытворцы ж змогуць загадзя прагназаваць попыт, выпускаючы лiчбавыя калекцыi i карэктуючы прадуктовы асартымент. Шукаць рэчы таксама стане прасцей: разумны пошук па малюнку ўжо выкарыстоўваюць шматлiкiя буйныя рытэйлеры — ад AliExpress да Lamoda i ASOS.

Не пройдзе гэты трэнд i мiма крамаў прадуктаў паўсядзённага попыту: паводле даследавання, 89 % спажыўцоў адмовяцца ад фiзiчнага шопiнгу, калi ў iх у распараджэннi будзе дэвайс або тэхналогiя, якая цалкам скапiруе вопыт наведвання крамы (уключаючы пахi, магчымасць памацаць тавар i гэтак далей).

У прыярытэце — зручнасць

У цяперашняе дзесяцiгоддзе крамы ператворацца ў экасiстэмы, якiя ахоплiваюць усе сферы жыцця. Галасавы памочнiк нагадае аб куплi шампанскага да дня нараджэння, у стужцы сацсетак вам пакажуць рэкламны купон з персаналiзаванай знiжкай, а iнтэрнэт-крама выведзе на стартавую старонку прапановы спецыяльна для вас. З аднаго боку, рэклама стане больш дакучлiвай i дакладнай, з другога — працэс шопiнгу спросцiцца.

На пярэднi план выйдзе амнiканальная мадэль-падыход, якi аб'ядноўвае ў адну сiстэму ўсе iнструменты камунiкацыi з клiентам. Вы зможаце з лёгкасцю перамяшчацца памiж анлайн i афлайнам, пераходзiць з мабiльнай версii крамы ў дэсктопную, звязвацца з падтрымкай па тэлефоне або ў месенджар. У прыярытэце будзе зручнасць.

Па такой мадэлi ўжо працуе гiгант Amazon, касметычныя карпарацыi i шэраг мэблевых крамаў, а таксама брэнды iншых кампанiй. Межы памiж фiзiчным гандлёвым пунктам i анлайн-крамай будуць сцiрацца. Напрыклад, вы зможаце аформiць куплю праз Instagram, забраць у пункце выдачы ў найблiжэйшым супермаркеце, а пры патрэбе аформiць вяртанне ў флагманскiм магазiне рытэйлера.

Крама як атракцыён i музей

Хутка рытэйлеры пачнуць падладжвацца пад iнтарэсы пакалення Z — тых, хто нарадзiўся ў канцы 1990-х i пачатку 2000-х гадоў. Для «зэтаў» важна не iмя брэнда, а культура i досвед, створаныя вакол яго. Гэта значыць, важны не столькi сам прадукт, колькi яго навакольны кантэкст.

Напрыклад, амерыканскi брэнд Casper не толькi прадае матрацы, але i запiсвае тэксты для медытацый, вядзе блог пра культуру сну i праводзiць навуковыя даследаваннi. Кампанii эксперыментуюць з сацыяльнымi сеткамi: публiкуюць у Instagram фатаграфii i мемы, сцiраючы мяжу памiж брэндам i спажыўцамi. Iншы прыклад — Lamoda, якая арганiзуе анлайн-турнiры па DOTA2, Fortnite i League of Legends на папулярнай вiдэастрымiнгавай платформе Twitch.

Сэрвiсы дастаўкi ежы запускаюць свой мерч: футболкi, сумкi з фiрменнымi лагатыпамi. Рэстараны, службы таксi i прадуктовыя крамы ствараюць калабарацыi з брэндамi адзення i блогерамi. Падобныя спецпраекты iснавалi i раней, але ў апошнiя гады яны сталi модныя i набылi вiрусную папулярнасць. Эксперыменты закранаюць усе пяць пачуццяў, у тым лiку нюх i слых. Аналiтыкi JTW Intelligence называюць новую практыку падбору гукавога суправаджэння акустычным брэндынгам.

Для пакалення Z важны вопыт спажывання. Зыходзячы з гэтай тэндэнцыi, кампанii арганiзуюць выстаўкi i ператвараюць крамы ў эксперыментальныя музеi з атракцыёнамi.

Без лiшняга погляду i... вiруса

Аўтаматызаваныя крамы без прадаўцоў, рабатызаваныя склады i дастаўка дронамi — беспiлотныя тэхналогii паступова захоплiваюць рытэйл. Праўда, аб поўнай аўтаматызацыi гаворкi пакуль не iдзе. Для некаторых катэгорый тавараў эмацыянальная ўцягнутасць i ўзаемадзеянне аднаго чалавека з iншым усё ж такi будуць адыгрываць вялiкую ролю.

Таму, напрыклад, харчовыя крамы без прадаўцоў у Кiтаi спачатку распладзiлiся ў велiзарнай колькасцi, але потым частка з iх зачынiлася. Стала зразумела, што спажыўцам важна мець зносiны з iншымi людзьмi ў працэсе пакупкi. Асаблiва калi гэта датычыцца прадуктаў харчавання. Нягледзячы на гэта, у большасцi буйных рытэйлераў з'явiцца свая каманда распрацоўшчыкаў штучнага iнтэлекту i спецыялiстаў па рабоце з вялiкiмi данымi. Яны дапамогуць аналiзаваць попыт, прагназаваць паводзiны клiентаў, планаваць лагiстыку i наладжваць рэкламу.

Усё большай папулярнасцю будуць карыстацца галасавыя памочнiкi. З iх дапамогай можна будзе афармляць пакупкi на хаду i прасiць асiстэнта падабраць тавары пад вашы перавагi. Паводле даследавання Nielsen, 50 % спажыўцоў гатовыя карыстацца разумным памочнiкам у найблiжэйшыя тры гады. У новым дзесяцiгоддзi алгарытмы будуць выконваць функцыi не толькi асiстэнтаў, але i куратараў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.