Вы тут

Важная культурная падзея для Прыпяцкага Палесся i новае слова ў птушкагадоўлi Гомельскай вобласцi


Мазыршчына перажывае будаўнiчы бум. Уведзены ў эксплуатацыю шэраг аб'ектаў, завяршэння рамонтных i аднаўленчых работ на якiх жыхары раёна чакалi з нецярпеннем.


Праз сем сезонаў вяртанне дадому! Мазырскi драматычны тэатр iмя Iвана Мележа адсвяткаваў уваходзiны пасля маштабнай рэканструкцыi. Трупа працягне выступаць на роднай сцэне ў сваiм гiстарычным месцы.

Будынак тэатра, якi мае статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, быў пабудаваны ў канцы 20-х — пачатку 30-х гадоў мiнулага стагоддзя. У 2013-м пажар знiшчыў значную частку памяшканняў архiтэктурнага помнiка. Артыстам давялося шукаць, дзе праводзiць рэпетыцыi, размясцiць дэкарацыi, а галоўнае думаць, як працягваць паказваць спектаклi. Значную плошчу мазырскага драмтэатра разабралi i фактычна адбудавалi нанова.

Рэканструкцыя гiстарычнага аб'екта патрабавала ад будаўнiкоў захаваць аўтэнтычнае архiтэктурнае аблiчча будынка. Пры рамонце важна было не сапсаваць выдатную акустыку залаў. Цяпер пасля карпатлiвай работы тэатр не пазнаць. Эпiцэнтр культурнага жыцця Мазыра займеў сучаснае абсталяванне, якое адпавядае ўсiм тэатральным трэндам. Прывабны шарм яго памяшканням надае панаванне люстранога шкла i мармуру. Дзве новыя залы, на 125 i 500 чалавек, новае тэхнiчнае «начынне» — усё для камфорту гледачоў i акцёраў.

Дарэчы, на далейшае ўзмацненне матэрыяльна-тэхнiчнай базы будуць накiраваны i падарункi, якiя калектыў тэатра атрымаў ад гасцей урачыстай цырымонii адкрыцця. Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Iгар Сергеенка ўручыў дырэктару ўстановы сертыфiкат на 100 тысяч рублёў, старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей — на 50 тысяч рублёў. Грашовы падарунак тэатру перадала i старшыня Мазырскага райвыканкама Алена Паўлечка.

Вялiкая прэм'ера на адноўленай сцэне запланавана ў вераснi.

— Калектыў нашага тэатра ўвесь гэты час не спыняў дзейнасць. Давалi спектаклi на арэндных пляцоўках, — расказвае намеснiк дырэктара тэатра Iван Бойка. — Пачатак сезона мы адзначым класiчнай пастаноўкай «Людзi на балоце» Iвана Мележа, чыё iмя з гонарам носiць наш тэатр.

Мазырскi драматычны тэатр цяпер па праве можа разлiчваць на статус выдатнага культурнага цэнтра не толькi Мазыра, але i ўсяго Прыпяцкага Палесся.


Мiж тым у Мазырскiм раёне ўрачыста адкрылi новае сельскагаспадарчае прадпрыемства па вырошчваннi бацькоўскага статка кур-бройлераў. Магутнасць выпуску прадукцыi — пяць мiльёнаў яек у год. Новая ферма дапаможа вырашыць шэраг значных эканамiчных пытанняў, у тым лiку iмпартазамяшчэння.

Новая ферма размешчана ў трэцiм аддзяленнi саўгаса-камбiната «Зара», якое ўвайшло ў склад сельгаспрадпрыемства ў 2009 годзе. Стан многiх аб'ектаў, пабудаваных яшчэ ў сярэдзiне мiнулага стагоддзя, не адпавядаў патрабаванням часу. Было прынята рашэнне распачаць мадэрнiзацыю аб'екта. Работы па рэканструкцыi птушкафермы — апошнi этап запланаванай праграмы мадэрнiзацыi вытворчасцi. Работы ажыццяўлялiся на працягу двух гадоў за ўласныя сродкi гаспадаркi.

Новая ферма змяшчае на сваёй тэрыторыi пяць птушнiкаў. Сучаснае абсталяванне залаў цяпер дазволiць не толькi павысiць эканамiчныя вынiкi, але i палегчыць працу людзей. Усе вытворчыя працэсы — аўтаматызаваныя.

Рэалiзацыя гэтага праекта вызначыла стратэгiю развiцця саўгаса-камбiната «Зара» — аднаго з лiдараў сярод сельгаспрадпрыемстваў рэгiёна — на некалькi гадоў. Цяпер падрыхтавана неабходная праектна-каштарысная дакументацыя для будаўнiцтва iнкубатара — гэта наступны крок у развiццi абноўленай фермы.

Плануецца, што на поўную вытворчую магутнасць аб'ект выйдзе да канца года. Гэта дазволiць павысiць выручку гаспадаркi i адкрыць новыя рабочыя месцы.

Падчас цырымонii адкрыцця новага сельгасаб'екта старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей звярнуў увагу на тое, што Мазыршчына працягвае замацоўваць статус аднаго з самых развiтых раёнаў у краiне.

Мiж тым тэма развiцця птушкагадоўлi ў Гомельскай вобласцi застаецца актуальнай. Цяпер, напрыклад, прапрацоўваецца пытанне адкрыцця новай фермы па вырошчваннi гусей у Брагiнскiм раёне.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Загаловак у газеце: Адкрыта!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».